23 красавiка 2024, aўторак, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: ЗША не дазволяць Расеі рабіць усё, што ёй хочацца

7
Лінас Лінкявічус: ЗША не дазволяць Расеі рабіць усё, што ёй хочацца
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС
ФОТА: DELFI

Вашынгтон не мае намеру саступаць Маскве.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, ацэньваючы абвастрэнне стасункаў паміж ЗША і Расеяй, сказаў, што лозунгі на цяперашнюю расейскую ўладу не дзейнічаюць, піша delfi.lt.

На думку міністра, паветраная атака ЗША ў Сірыі, падчас якой, магчыма, загінулі некалькі соцень наймітаў з Расеі, якія працавалі ў вайсковай кампаніі, і фармаванне ядзернай палітыкі ЗША паказваюць, што Вашынгтон не мае намеру саступаць Расеі і дазваляць ёй рабіць усё, што яна хоча.

"Я думаю, што ўдар, які меў месца ў пачатку месяца, калі загінулі некалькі сотняў расейскіх наймітаў, гэта моцны знак і папярэджанне той жа Расеі, што ёй не дадуць рабіць усё, што ёй захочацца і дзе захочацца", - сказаў Лінкявічус.

Паводле ягоных слоў, адміністрацыя ЗША зразумела, што Расея разумее толькі аргумент сілы. "Лозунгі, заклікі на гэтую краіну не ўплываюць, мы гэта заўважылі ўжо даўно", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.

"Гэтая краіна (Расея - заўв.), магчыма, кіраўніцтва гэтай краіны ідзе, пакуль яго не спыніш. Не важна, Украіна гэта, Сірыя, ці нешта яшчэ ў свеце", - сказаў Лінкявічус.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках