25 красавiка 2024, Чацвер, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп CША: «Паўночны струмень-2» моцна падарве незалежнасць Украіны

6
Дзярждэп CША: «Паўночны струмень-2» моцна падарве незалежнасць Украіны

ЗША выступаюць за самадастатковую энергетычную будучыню Украіны.

Праект расейскага газаправода "Паўночны струмень-2" падрывае намеры Злучаных Штатаў захаваць энэргетычную незалежнасць краін Еўропы і дыверсіфікацыі энэргетыкі на гэтым кантыненце. Такое меркаванне выказаў падчас выступу ў Дыпламатычнай акадэміі Украіны намеснік дзяржсакратара ЗША Джон Саліван, піша УНІАН.

Дыпламат падкрэсліў, што ЗША выступаюць супраць яго будаўніцтва.

"Будучыня, якая не будзе залежаць ад Расеі, і не будзе прыладай расейскай агрэсіі; мы з гэтай прычыны супраць газаправода Паўночны струмень-2", - сказаў ён і дадаў, што Вашынгтон выступае за ўстойлівую, незалежную і самадастатковую энергетычную будучыню Украіны.

Пры гэтым прадстаўнік Дзярждэпартамента выказаў устурбаванасць, што газаправод "найменей істотным чынам падарве незалежнасць Украіны, яе энэргетычны сэктар і яе эканоміку".

Праект прадугледжвае будаўніцтва двух нітак газаправода ў абыход Украіны агульнай магутнасцю 55 млрд кубаметраў газу на год ад узбярэжжа РФ праз Балтыйскае мора да ФРГ. Кампанія Nord Stream 2 AG, якая займаецца планаваннем будаўніцтва, належыць расейскаму Газпраму на 100%. Палову кошту газаправода (да 10 млрд еўраў) павінны прафінансаваць пяць еўрапейскіх нафтагазавых кампаній - Shell, OMV, Engie, Uniper і Wintershall.

У снежні 2017 года прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што "Паўночны струмень-2" можа несці смяротную пагрозу для бяспекі Украіны, назваўшы яго "вельмі шкодным праектам, які пагражае бяспецы Цэнтральнай Еўропы". Паводле ягоных слоў, "Паўночны струмень-2" "моцна звязвае ФРГ і РФ, і прымушае Польшчу зноў зазнаць коштавы ціск Газпрама".

У Газпраме хочуць пачаць будаўніцтва ўжо вясной 2018 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках