20 красавiка 2024, Субота, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

10
У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

Некаторыя тыпы цыгарэт падаражэюць з 1 сакавіка.

Некаторыя тыпы цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 сакавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства падаткаў і збораў.

Падаражанне закране прадукцыі ААТ "Гарадзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Некаторыя тыпы цыгарэт Pall Mall падаражэюць ад 5 да 10 капеек. Ад 1 да 10 капеек вырастуць кошты цыгарэт маркі Rothmans, на 5 капеек падаражэюць цыгарэты маркі Kent. Акрамя таго, на ўзроўні Br3,25 устаноўленыя кошты на цыгарэты Vogue La Cigarette Bleue, Vogue La Cigarette Lilas і Vogue La Cigarette Menthe.

Кошты цыгарэт кампаніі "Тытунь-інвест" не зменяцца.

Падаражэюць некаторыя тыпы цыгарэт, якія ўвозяцца ў краіну "Беларусьгандлем". Так, на 5 капеек стануць даражэйшыя пэўныя тыпы цыгарэт Kent і L&M, на 10 капеек - некаторыя тыпы цыгарэт маркі Davidoff, Parliament і Marlboro. Ад 1 да 5 капеек стануць даражэйшымі цыгарэты Rothmans.

Беларускія вытворцы ды імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты тытунёвых вырабаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках