18 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работа па-беларуску: разгрузіла пяць тон за $40 на месяц

16
Работа па-беларуску: разгрузіла пяць тон за $40 на месяц

Як выжываюць людзі ў Віцебскай вобласці.

Здымачная група «Белсата» адправілася ў Шаркаўшчыну. Шаркаўшчынскі раён уважаецца за самы праблемны ў краіне: з году ў год ён займае то апошняе, то перадапошняе месца паводле паказчыку сярэдніх заробкаў. Кожны з жыхароў шукае свае шляхі выжывання.

У гераіні сюжэта Алены, якая працуе ў качагарцы мясцовай крамы, за год змяніўся заробак: цяпер яна атрымлівае не Br 94 на месяц, а Br 86. Пры гэтым жанчына выконвае цяжкую працу, напрыклад, разгружае дровы ці брыкет. У гэтым годзе Алена адна разгрузілі больш за 5 тон паліва.

Іншыя жыхары Шаркаўшчыны дзеляцца досведам выжывання ва ўмовах беспрацоўя.

Ігар - настаўнік гісторыі, але каб пракарміць сям'ю, ён кінуў працу і з'ехаў на заробкі ў Маскву. Прабыўшы там 4 гады, мужчына пераехаў у Менск і уладкаваўся кіроўцам таксі, а яшчэ праз 2 гады вярнуўся ў Шаркаўшчыну. Цяпер ён выкладае на паўстаўкі дзіцяці на індывідуальным навучанні.

АЛЕНА ПРАЦУЕ КАЧАГАРАМ У МЯСЦОВАЙ КРАМЕ ЗА 86 РУБЛЁЎ НА МЕСЯЦ. ФОТА BELSAT.EU

Яшчэ адзін жыхар гэтай мясцовасці - Язэп. Ён аддаў 19 гадоў сельскай школе, але яе зачынілі праз брак вучняў. Цяпер Язэп разам з жонкай працуе сацыяльным работнікам і да таго ж мае вялікую хатнюю гаспадарку, якая дапамагае сям'і выжываць.

«Хто хоча жыць у вёсцы, той зможа, але трэба шмат працаваць», - сцвярджае Язэп.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках