20 красавiка 2024, Субота, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША падрыхтавалі найбуйнейшы пакет санкцый супраць КНДР

4
ЗША падрыхтавалі найбуйнейшы пакет санкцый супраць КНДР

Пра яго будзе абвешчана цягам найбліжэйшых дзён.

Як паведамляе агенцтва Reuters, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе выступіць на канферэнцыі кансерватараў і абвясціць аб новых абмежаваннях у дачыненні да КНДР. Суразмоўца агенцтва ў Белым доме заявіў, што «гэта будзе найбуйнейшы пакет санкцый супраць паўночнакарэйскага рэжыму». Пры гэтым ён не стаў удакладняць, што менавіта мае намер распачаць Вашынгтон.

Раней віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс выступіў з шэрагам жорсткіх заяў у дачыненні да КНДР. «Мы супрацьстаім крывавым дыктатурам. І мы працягнем дзейнічаць жорстка, пакуль Паўночная Карэя не перастане пагражаць нам і нашым паплечнікам і не адмовіцца ад ядзернай зброі раз і назаўжды», - дадаў Пэнс.

Таксама напярэдадні сталая прадстаўніца ЗША ў ААН Нікі Хэйлі падчас выступу ва ўніверсітэце Чыкага заявіла, што санкцыі супраць КНДР адыграюць вялікую ролю, таму што брак грошай перашкаджае Пхеньяну праводзіць новыя ракетныя выпрабаванні. «Менавіта санкцыі прымусілі рэжым Кім Чэн Ына дамовіцца з Паўднёвай Карэяй з нагоды ўдзелу ў Алімпіядзе. Адпраўка ў Пхенчхан артыстаў - жэст адчаю, а не падстава для нацыянальнага гонару», - сказала Хэйлі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках