5 траўня 2024, Нядзеля, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «Газпрам» багацее за кошт беларусаў

13
Як «Газпрам» багацее за кошт беларусаў
ФОТА: REUTERS

Улады захоўваюць залежнасць краіны ад расейскай «газавай іголкі».

Беларусь у 2017 годзе была ў «газавым трэндзе» і, як і большасць еўрапейскіх краін, нарасціла імпарт і спажыванне «газпрамаўскага» газу, піша «Завтра твоей страны».

Аб'ёмы паставак у 2017 годзе выраслі на 2% і склалі 19,014 млрд куб метраў.

Паводле звестак справаздачы «Газпрама», у мінулым годзе Беларусь заняла чацвёртае ў свеце месца паводле імпарту расейскага газу. Наперадзе яе апынуліся Нямеччына, Турцыя ды Італія.

У мінулым годзе «Газпрам» працягнуў нарошчваць аб'ёмы экспарту, спрабуючы кампенсаваць такім чынам падзенне кошту газу.

На рынкі былых савецкіх рэспублік было пастаўлена 33, 648 млрд куб метраў, тады як годам раней - 31,449 млрд кубаметраў. Пастаўкі ва Усходнюю і Заходнюю Еўропу за год выраслі са 178,279 млрд да 192 244 млрд кубоў. Імпарт павялічылі таксама Нямеччына, Турцыя, Францыя, Польшча, Аўстрыя, Вугоршчына, Чэхія ды іншыя краіны. З буйных пакупнікоў знізіліся пастаўкі ў Італію і Вялікабрытанію.

Беларусь стала адзінай краінай з былога СССР, якая ўваходзіць у топ-10 найбуйнейшых пакупнікоў расейскага газу. Следам за ёй размяшчаюцца Казахстан (3,038 млрд куб м) і Малдова (2,712 млрд куб м).

Украіна, пасля 2014 рэзка скараціла імпарт расейскага газу, купіла ў «Газпрама» на гэты раз 2,427 млрд кубаметраў «блакітнага паліва». Гэты паказчык крыху вышэйшы, чым быў у 2016 годзе (2,390 млрд куб м).

Таксама крыху вырас аб'ём паставак расейскага газу ў Літву, якая, як і Украіна, спрабуе сысці ад газавай залежнасці ад Масквы. У 2017 годзе літоўскія пакупнікі набылі 1,407 млрд куб м, тады як ў 2016 годзе - 0,882 млрд кубоў.

Восенню 2017 года на падставе кантракту паміж «Газпрам экспартам» і дзяржкампаніяй SOCAR аднавіліся пастаўкі расейскага газу ў Азербайджан.

Топ-10 найбуйнейшых імпарцёраў расейскага газу ў 2017 годзе

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках