27 красавiка 2024, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзерыпаска пакінуў пасаду прэзідэнта EN+Group

Дзерыпаска пакінуў пасаду прэзідэнта EN+Group
АЛЕГ ДЗЕРЫПАСКА

Некалькімі гадзінамі раней бізнэсовец перастаў быць прэзідэнтам «Русала».

Рада дырэктараў EN+Group на сваім пасяджэнні прыняла адстаўку Дзерыпаскі з пасады прэзідэнта. 15 сакавіка яго павінен змяніць цяперашні генеральны дырэктар кампаніі Максім Сакаў, паведамляе агенцтва ТАСС.

Пры гэтым Дзерыпаска захавае месца ў радзе дырэктараў у якасці невыканаўчага дырэктара EN+Group.

Раней аб перастаноўках было абвешчана і ў аб'яднанай кампаніі «Русал». Там Дзерыпаска таксама пакінуў пасаду прэзідэнта, а ягонае месца заняў фінансавы дырэктар Аляксандр Бурыка.

«Агулам кадравыя змены забяспечаць дадатковую сінэргію Металургічнага і Энэргетычнага сегментаў En+Group», - гаварылася ў прэс-рэлізе кампаніі.

Раней аб планах Дзерыпаскі пакінуць пасаду прэзідэнта ў дзвюх кампаніях паведамляла газета «Камерсант». У выпадку з En+ крыніцы газеты паказвалі, што задача для вывядзення групы на LSE рэалізаваная, стратэгія развіцця групы прапісаная, а таму неабходнасці самому ўзначальваць групу ў Дзерыпаскі няма. Тое ж самае і ў выпадку з «Русалу».

Два суразмоўцы газеты ў інвесткампаніі дапускаюць, што Дзерыпаска надумаў выйсці з мэнэджмэнту кампаній з замежным публічным лістынгам праз уключэнне яго ў так званы крамлёўскі даклад ЗША. На іх думку, такая сітуацыя можа негатыўна адбівацца на перамовах.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках