29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску будуць штрафаваць за эканомію электраэнергіі

24
У Менску будуць штрафаваць за эканомію электраэнергіі

У правілы добраўпарадкавання сталіцы ўнясуць змены.

У правілы добраўпарадкавання і ўтрымання Менска плануецца ўнесці змены, паведаміў намеснік старшыні Менгарвыканкама Віктар Лапцеў сёння на пасяджэнні рабочай групы аб пытаннях утрымання і добраўпарадкавання тэрыторый сталіцы, піша БелТА.

"Мы цяпер карэктуем Правілы добраўпарадкавання, запісваем абавязак уключаць асвятленне паводле графіку, устаноўленага "Мінгарсвятло" і адміністрацыямі раёнаў. Пры неўключэнні будзем штрафаваць уласнікаў будынкаў. У нас ёсць патрабаванне, каб горад выглядаў прывабна", - адзначыў Віктар Лапцеў.

На пасяджэнні разглядаліся планы ўдасканалення архітэктурнай падсветкі будынкаў у Першамайскім і Ленінскага раёнах. Асаблівая ўвагу ў2018 годзе плануецца надаць праспекту Незалежнасці, вуліцы Макаёнка, Партызанскаму праспекту, вуліцаі, прылеглым да стадыёна "Дынама".

На тое, што Менск мае патрэбу ў абнаўленні падсветкі і вонкавай рэкламы, у распрацоўцы плана эстэтызацыі гарадскога асяроддзя, не раз звяртала ўвагу кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Качанава. "Кожны суб'ект гаспадарання павінен звярнуць увагу на фасад свайго будынка, прылеглую тэрыторыю, рэкламу, якая павінна быць эстэтычнай", - адзначала кіраўніца адміністрацыі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках