19 красавiка 2024, Пятніца, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт з Рагачова: Мы што, бандыты якія?

29
Міліцыянт з Рагачова: Мы што, бандыты якія?
ВІКТАР АРЦЮХ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Жыхар Гомельшчыны змагаецца з міліцэйскім беззаконнем.

Суддзя Рагачоўскага раённага суду Аляксандр Крайнікаў прызнаў Віктара Арцюха вінаватым «у непадпарадкаванні міліцыянтам дэпартамента аховы» і аштрафаваў яго на 2 базавыя адзінкі - 49 рублёў, паведамляе «Гомельская вясна».

«Вядома, будзем з адвакатам абскарджваць гэтую пастанову, бо яна не адпавядае рэчаіснасці», - кажа Віктар Арцюх.

Са слоў Віктара Арцюха 17 студзеня яго спынілі на вуліцы міліцыянты за тое, што не меў на сабе флікера. Калі Арцюх папрасіў іх прадставіцца і не пагадзіўся адразу сесці ў аўто, да яго выкарысталі сілу. Збіццё паўтарылася і ў аўто, і на ганку ўчастка. У выніку яму зламалі дзве рабрыны. Арцюх заявіў, што біў яго міліцыянт Дзмітрый Літвінаў.

Паводле рапарту Дзмітрыя Ліцвінава, парушэнне Арцюха было ў тым, што ён ішоў па праезнай частцы Кастрычніцкай вуліцы; згодна рапарту ягонага напарніка Валерыя Кузькова - што пераходзіў у неналежным месцы вуліцу Лібкнэхта. Са слоў самога Віктара Арцюха, ён пераходзіў Кастрычніцкую вуліцу. Сведкі растлумачылі, што, у адрозненне ад вуліцы Лібкнехта, на Кастрычніцкай гараць ліхтары.

На судзе высветлілася, што відэа затрымання ў міліцыянтаў няма.

Літвінаў заявіў, што Арцюх называў іх «дурнымі людзьмі», якія не разбіраюцца ў правілах дарожнага руху, і не хацеў сядаць у аўто.

«А яшчэ крычаў: «Міліцыя! Дапамажыце!» Мы былі ў форменным адзенні. Мы што, не міліцыя, а бандыты якія?»

Са слоў міліцыянтаў, Віктар Арцюх штурхаў іх, спрабуючы ўцячы, хапаў за форменную вопратку, а на прыступках каля дзяжурнай часткі ўхапіўся за парэнчы. Каб адарваць яго ад парэнчаў і начапіць кайданкі, Літвінаў вымушаны быў ужыць сілавы прыём. Тады Арцюх паваліўся на прыступкі.

Раней, на пачатку лютага, начальнік Рагачоўскага аддзялення ДАІ аштрафаваў Віктара Арцюха за адсутнасць флікера і парушэнне правілаў дарожнага руху на адну базавую велічыню. Штраф гэты ён аспрэчвае ў раённым судзе.

Віктар Арцюх паскардзіўся на дзеянні міліцыянтаў у пракуратуру і Следчы камітэт.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках