5 траўня 2024, Нядзеля, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Люксембург ды Ірландыя плацяць самы высокі мінімальны заробак у ЕЗ

4
Люксембург ды Ірландыя плацяць самы высокі мінімальны заробак у ЕЗ

Cамы нізкі мінімальны заробак - у Балгарыі.

22 з 28 дзяржаў-чальцоў Еўрапейскага Звязу выплачваюць мінімальны заробак: толькі Данія, Італія, Кіпр, Аўстрыя, Фінляндыя і Швэцыя не маюць такой практыкі.

Пра гэта сведчаць звесткі Eurostat, паведамляе «Еўрапейская праўда».

У студзені 2018 года Балгарыя мела самы нізкі агульны мінімальны заробак сярод усіх краін ЕЗ - 261 еўра.

Дзевяць дзяржаў-чальцоў, таксама размешчаныя на ўсходзе ЕЗ, маюць мінімальны заробак ад 400 да 500 еўраў на месяц Літва (400 еўраў), Румынія (408 еўраў), Латвія (430 еўраў), Вугоршчына (445 еўраў), Харватыя (462 еўры ), Чэхія (478 еўраў), Славакія (480 еўраў), Эстонія (500 еўраў) і Польшча (503 еўры).

У пяці іншых краінах-сябрах, размешчаных на поўдні ЕЗ, мінімальны заробак складаў ад 600 да 900 еўраў на месяц: Партугалія (677 еўры), Грэцыя (684 еўры), Мальта (748 еўры), Славенія (843 еўры) ды Гішпанія ( 859 еўраў).

У астатніх сямі дзяржавах-сябрах, якія размешчаны на захадзе і поўначы ЕЗ, мінімальны заробак перасягаў 1 400 еўры на месяц: Вялікабрытанія (1401 еўра), Нямеччына і Францыя (1498 еўраў), Бэльгія (1563 еўры), Нідэрланды (1578 еўраў), Ірландыя (1614 еўры) і Люксембург (1999 еўраў).

Для параўнання, мінімальны заробак у ЗША ў студзені 2018 года складала 1 048 еўраў на месяц.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках