28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полу Манафорту выстаўленыя новыя абвінавачванні

Полу Манафорту выстаўленыя новыя абвінавачванні
ПОЛ МАНАФОРТ
ФОТА: AP

Прадстаўнік Манафорта заявіў, што ён зняпраўджвае абвінавачванні і ўпэўнены ў тым, што ён будзе апраўданы судом.

Спецыяльны пракурор Робэрт Мюлер, які расследуе расейскае ўмяшанне ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары, выставіў у чацвер новыя абвінавачванні Полу Манафорту і ягонаму бізнэс-партнёру Рычарду Гейтсу, паведамляе «Радыё Свабода».

Пол Манафорт, у мінулым кіраўнік выбарчага штаба Дональда Трампа і палітычны кансультант былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча абвінавачваецца ва ўчыненні цэлага шэрагу фінансавых злачынстваў, звязаных з ягонай працай на Украіне. Паводле абвінавачання, Манафорт схаваў ад амерыканскай падатковай інспекцыі амаль 14 мільёнаў даляраў даходаў, заробленых з 2006 года ў якасці кансультанта на Украіне і схаваных на афшорных рахунках. Яго абвінавачваюць у махлярстве, звязаным з нерухомасцю. Пол Манафорт, як сцвярджаецца, уводзіў у зман крэдытораў, падаючы фальшывыя звесткі аб сваіх даходах. Купіўшы кватэру ў Нью-Ёрку за амаль 3 мільёны даляраў, ён здаваў яе ў арэнду, не дэкларуючы даходаў.

Гэтыя абвінавачванні не тычацца перыяду дзейнасці Манафорта і Гейтса ў якасці супрацоўнікаў перадвыбарчага штаба Дональда Трампа, аднак, на думку экспэртаў, з дапамогай новых абвінавачванняў Робэрт Мюлер можа спрабаваць прымусіць Пола Манафорта пайсці на супрацоўніцтва з пракуратурай у пытаннях, якія тычацца расейскага расследавання.

Прадстаўнік Манафорта заявіў, што ён зняпраўджвае абвінавачванні і ўпэўнены ў тым, што ён будзе апраўданы судом.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках