23 красавiка 2024, aўторак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад вызначае, як браць грошы за ўцяпленне дамоў

11
Урад вызначае, як браць грошы за ўцяпленне дамоў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА MINSK-FASAD.BY

Рахункі могуць значна пацяжэць.

У Беларусі з праграмы капрамонту выключылі цеплавую мадэрнізацыю. Каб дамагчыся ўцяплення на сцены, што прамярзаюць, жыхары дома павінны прайсці не адное кола чыноўнікаў. Вядома толькі аб адным доме ў Менску, якому ўдалося дамагчыся цеплавой мадэрнізацыі за свой кошт. Пазіцыя ЖКГ жорсткая - уцяпленне дома, дзе не ва ўсіх кватэрах наледзь на сценах - гэта паляпшэнне прыватнага фонду, і дзяржава не абавязана гэта рабіць. Цяпер урад думае над тым, як спаганяць аплату за ўцяпленне для дома.

Праект указа аб рэалізацыі энэргаэфектыўных мерапрыемстваў у жыллёвым фондзе з прыцягненнем сродкаў насельніцтва плануецца распрацаваць да верасня 2018 года, паведамляе БелТА са спасылкай на Дэпартамент энэргаэфектыўнасці Дзяржстандарту.

Над праектам указа працуюць Мінжылкамгас, Мінфін, Мінбудархітэктуры, Мінэканомікі, МАРГ супольна з Дэпартаментам энэргаэфектыўнасці Дзяржстандарту.

Акрамя ўцяплення ў праект указа ўвойдзе і план абсталявання кватэр і нежылых памяшканняў лічыльнікамі цеплавой энэргіі з магчымасцю дыстанцыйнага счытвання звестак і ажыццяўленнем дыспетчарызацыі. Меркавана - таксама за кошт насельніцтва.

Якіх фармулёвак чакаць у праекце ўказа на выхадзе, не паведамляецца. У тэорыі дзяржаўны-прыватны ўдзел у цеплавой мадэрнізацыі можа быць у выдачы дому крэдыту на цеплавую мадэрнізацыю, які пасля ўладальнікі жылля або офісаў будуць аплачваць праз рахункі.

Невядома пакуль таксама, ці змогуць жыхары за свой кошт выбіраць варыянты ўцяплення свайго дома. Цяперашняя тыпавая цеплавая мадэрнізацыя выглядае як уцяпленне з уцяпляльніка таўшчынёй 5 см - гэтага дастаткова паводле нарматываў (каэфіцыент цепласупраціўлення роўны 3,2 Вт/м•°С), але гэта не ператварае дом у сапраўды цёплы. Для параўнання, у Нямеччыне, дзе цяплей, дамы ўцяпляюць 14 см пенапалістыролу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках