28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук: Хостэл - самы добры варыянт пражывання ў іншай краіне

3
Мянчук: Хостэл - самы добры варыянт пражывання ў іншай краіне

Беларус расказаў пра досвед бюджэтных падарожжаў.

Падарожнічаць любяць амаль усе. Аўтамабілі, цягнікі, самалёты; змена краін, гадзінных паясоў і кантынентаў; новыя ўражанні і знаёмствы. У чарадзе важных пытанняў, якія трэба развязваць перад ад'ездам у далёкія далі, на першае месца выходзіць варыянт пражывання. Калі адпачынак не з намётам за плячыма, то пра тое, куды падзецца, лепш паклапаціцца загадзя. Мянчук Анатоль падзяліўся сваімі меркаваннямі на гэты конт: маладзён упэўнены, што няма нічога лепшага, чым кватэра на дзень ці хостэл. Бяздушны гатэль - толькі ў крайнім выпадку, піша onliner.by.

«Я не аматар сяліцца ў гатэлі, - тлумачыць мянчук. - І справа нават не ў тым, што шкада грошай. Для мяне гэта «халодныя» месцы, дзе можна спыніцца толькі ў тым выпадку, калі ўжо зусім няма іншых варыянтаў. Па-мойму, лепш праз вядомыя сэрвісы зняць кватэру ці апартаменты недалёка ад таго месца, якое табе трэба. Да прыкладу, апошні выпадак: зіма, позна, цёмна, холадна, пальцы мерзнуць, роўмінг, тэлефон садзіцца. Цудам знайшоў Wi-Fi ў закрытай кавярні і, стоячы на вуліцы, арандаваў зусім недарагую кватэру ў суседнім доме. Таксоўка плюс гатэль выйшлі б раз у пяць даражэй, і не факт, што хутчэй.

Але самы бюджэтны варыянт, вядома ж, хостэлы, якія я палюбіў за тое, што там заўсёды ёсць з кім пагаварыць. У такіх варунках шмат даведаешся пра людзей, пра культуру, за вечар можаш выслухаць некалькі неймаверных гісторый. Тут няма людзей у строгіх гарнітурах, якія толькі і могуць, што казаць пра грошы, аўтамабілі, дарагі алкаголь. Тут рэальнае жыццё: у кагосьці хлопца ў Лос-Анджэлесе парэзалі, хтосьці поварам працуе ў Вялікай Брытаніі і першы раз выбраўся свет паглядзець, хтосьці проста на сваёй хвалі, і можна толькі гадаць, як яго сюды занесла. Калі параўноўваць усе месцы, дзе мне давялося пабываць, то хостэлы, напэўна, самае добрае. Тут за невялікія грошы атрымліваеш начлег, гарачы душ, гарбату і новыя знаёмствы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках