26 красавiка 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жан-Клод Юнкер: Краінам ЕЗ пасля Brexit давядзецца плаціць больш

2
Жан-Клод Юнкер: Краінам ЕЗ пасля Brexit давядзецца плаціць больш
ЖАН-КЛОД ЮНКЕР
ФОТА: AP

Краінам Еўразвязу давядзецца павялічыць унёскі ў еўрапейскі бюджэт пасля выхаду Вялікай Брытаніі з блока.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер перад пачаткам нефармальнага саміту лідараў 27 краін ЕЗ у Брусэлі, паведамляе «Европейская правда».

«Калі мы хочам увасобіць новыя прыярытэты, новыя палітыкі, калі мы не хочам скарачаць існыя праграмы, то, відавочна, што краіны павінны плаціць больш», - сказаў Юнкер.

Ён таксама не стаў каментаваць учарашнюю сустрэчу брытанскага ўрада, якая доўжылася больш за восем гадзін і на якой была прынятая пастанова, што на наступным тыдні Тэрэза Мэй афіцыйна падасць новыя прапановы для другой фазы перамоў аб Brexit.

Пытанне фармавання доўгатэрміновага бюджэту ЕЗ на 2021-2027 гады, калі Брытанія ўжо выйдзе з ЕЗ, стане галоўным на саміце.

У той час як Еўразвяз патрабуе дадатковых выдаткаў на абарону, бяспеку і міграцыю, бюджэт ЕЗ недалічыцца 10 млрд еўраў штогод праз выхад Вялікай Брытаніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках