28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі можа здарыцца транспартны калапс

10
У Беларусі можа здарыцца транспартны калапс

З 26 лютага могуць вырасці кошты маршрутак.

У панядзелак увойдуць у дзеянне папраўкі да закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», які не дазваляе прыватным перавозчыкам працаваць паводле ранейшых правілаў. На новыя правілы прыватныя перавозчыкі не пагаджаюцца, паведамляе «Белсат».

Набыць квіткі на міжгароднюю маршрутку на 26 лютага нельга - іх не прадаюць.

23 лютага на Сhange.org з'явілася петыцыя, у якой прыватныя перавозчыкі патрабуюць унесці папраўкі ў новую рэдакцыю закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках».

Цяпер трэба ўзгадняць маршрут з дзяржорганамі

Галоўная прэтэнзія «маршрутчыкаў» - прыбраць пункт аб узгадненні маршрута з дзяржорганамі, як гэта прадугледжвае новая рэдакцыя закона.

«Месяц таму «нерэгуляршчыкі» пачалі атрымліваць лісты ад Транспартнай інспекцыі. У іх паведамлялася, што пасля праведзенага маніторынгу іх аўтобусы ездзяць пэўнымі маршрутамі рэгулярна - у вызначаныя дні і паводле раскладу, але пры гэтым дамоў на такія перавозкі ў кіроўцаў нямала - а гэта парушэнне Закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», - гаворыцца ў петыцыі прыватных перавозчыкаў.

Абноўлены закон патрабуе ад прыватных перавозчыкаў укласці дамовы з «мясцовымі аператарамі на ажыццяўленне транспартных перавозак».

Маршруткі будуць ездзіць з вакзалаў

Згодна з новымі правіламі «маршрутчыкі» абавязаныя адпраўляцца з вакзала, ездзіць вызначаным маршрутам і спыняцца толькі на канкрэтных прыпынках, а таксама распрацаваць расклад, інтэрвалы руху транспартных сродкаў, колькасць рэйсаў па маршруце.

Новыя правілы перавозкі пасажыраў прывядуць да росту коштаў праезду.

«Перавозчыкі павінны будуць плаціць за паслугі аператару аўтамабільных перавозак і аўтавакзала», - тлумачаць аўтары петыцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках