23 красавiка 2024, aўторак, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька атрымаў тры дні арышту і аштрафаваны на 50 базавых адзінак

13
Анатоль Лябедзька атрымаў тры дні арышту і аштрафаваны на 50 базавых адзінак
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА

У Жабінцы скончыўся працэс над старшынём АГП.

Пастановай суда Жабінкаўскага раёна старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька за «непадпарадкаванне супрацоўніку ДАІ» атрымаў штраф 50 базавых адзінак (1225 рублёў) і тры дні арышту. Пра гэта Лябедзька паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, піша tut.by.

Лябедзька, нагадаем, быў затрыманы 9 лютага.

Пасля мерапрыемства аўтамабіль з Анатолем Лябедзькам і Аляксандрам Дабравольскім «без выразнага тлумачэння прычын» спынілі на трасе Берасце - Менск у Жабінкаўскім раёне. Лябедзьку даставілі ў Жабінкаўскі РАУС, дзе склалі пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі і абвясцілі аб затрыманні. Пасля яго перавезлі ў РАУС Кобрына.

Лябедзька адмаўляў абвінавачванні ў непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі.

- Супрацоўнікі ДАІ з ужываннем фізічнай сілы самі выцягнулі мяне з аўтамабіля. У РАУС Кобрына справу для суда рыхтавалі 5 гадзін, на мяне склалі два пратаколы. Адзін – за адсутнасць права кіраваць транспартным сродкам, у мяне пасведчанне ўжо не дзейнічае, а медыцынскую даведку не выдаюць. Быў са мною адзін выпадак, калі я страціў прытомнасць, і таму мне кажуць, што не могуць выдаць даведку, хоць усе камісіі я прайшоў. Другі пратакол - аб непадпарадкаванні супрацоўнікам ДАІ, якія нас спынілі. Але гэта хлусня.

Пастанова: Лябедзьку А.В. на падставе ч.2 арт.18.19 КаАП прысудзіць да штрафу ў даход дзяржавы 50 базавых адзінак (сума 1225 рублёў). Яго ж на падставе арт.23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь прысудзіць да арышту на тэрмін трох дзён.

У адпаведнасці з ч.2 арт.7.4 КаАП па сукупнасці правапарушэнняў шляхам поўнага складання Лябедзьку А.В. канчаткова накладзенае спагнанне ў выглядзе штрафу 50 базавых адзінак на суму 1225 рублёў і адміністрацыйнага арышту на тэрмін трох дзён.

Як паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда, Лябедзьку ў тэрмін адбыцця арышту залічаць час адміністрацыйнага затрымання з 9 да 12 лютага 2018 года. Гэта значыць, спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту ўважаюць за адбытае.

Пастанова ў справе аб адміністратыўным правапарушэнні можа быць абскарджаная або апратэставаная ў Берасцейскім абласным судзе праз суд Жабінкаўскага раёна ў частцы штрафу цягам дзесяці дзён, а ў частцы адміністрацыйнага арышту цягам пяці дзён з дня абвяшчэння.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках