29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ з літоўскімі зоркамі праспявала па-эстонску

Даля Грыбаўскайтэ з літоўскімі зоркамі праспявала па-эстонску

Прэзідэнт Літвы павіншавала Эстонію з нагоды 100-годдзя незалежнасці краіны.

Даля Грыбаўскайтэ ад імя літоўскага народа павіншавала эстонскага прэзідэнта Керсці Калюлад і ўсіх эстонцаў з нагоды 100-годдзя незалежнасці краіны. Літоўская лідарка пажадала эстонцам поспехаў і працвітання ў момант уступлення ў другое стагоддзе дзяржаўнасці Эстоніі, піша Delfi.

Паводле прэс-рэлізу, прэзідэнт разам з вядомымі літоўскімі музыкамі - Андрусам Мамантавасам, Альгірдасам Каўшпедасам, Ігарам Кофам, Монікай Лінкітэ і іншымі - запісала для Эстоніі адмысловае музычнае віншаванне. У ім лідарка краіны разам з выканаўцамі ў Белай зале прэзідэнцкага палаца выканала ўрывак з адной з самых папулярных эстонскіх песень «Eestlane olen ja Eestlaseks Jään».

Твор, які называецца неафіцыйным другім гімнам Эстоніі, быў запісаны ў 1988 годзе. Ён аб'яднаў эстонскі народ у барацьбе супраць прыгнёту Савецкага Саюза ў канцы мінулага стагоддзя.

Эстонія, як і Літва, 100 гадоў таму стала незалежнай краінай. 24 лютага 1918 года была афіцыйна абвешчаная дэкларацыя незалежнасці Эстоніі.

Увечары ў суботу, 24 лютага, Вільню ўпрыгожаць у колеры эстонскага сцяга. Сінім колерам засвецяцца Тры крыжы, віленскія масты, эстонскі сцяг падымецца над Вялікакняжскім палацам, з якога а 19 гадзіне 18 хвіліне Трубач свабоды выканае дзяржаўны гімн Эстоніі, пасылаючы вестку аб адзінстве і братэрстве.

Колерамі эстонскага сцяга ў гэты вечар будзе асветлены і звон стагоддзя Літвы на Кафедральным пляцы. Такім чынам сталіца Літвы павіншуе Эстонію, якая адзначае стагоддзе сваёй незалежнасці 24 лютага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках