20 красавiка 2024, Субота, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы дэкрэт аб «дармаедах» пачаў дзейнічаць

16
Новы дэкрэт аб «дармаедах» пачаў дзейнічаць

Улады назвалі раёны з «праблемамі на рынку працы», што прадугледжанае дэкрэтам №1.

Урад вызначыў тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы. У спісе 48 раёнаў і гарадоў. Больш за ўсё - з Віцебскай вобласці. Tut.by паглядзеў, у якіх раёнах і гарадах, на думку ўладаў, складаней за ўсё знайсці працу.

Стварэнне спісу тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы прадугледжанае абноўленай версіяй дакумента аб дармаедах - дэкрэтам №1.

У Мінпрацы у тлумачэнні пра дэкрэт №1 заявілі, што ўрад штогод будзе вызначаць тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы. На праграму занятасці насельніцтва ў такіх рэгіёнах будуць накіроўваць дадатковыя сродкі з дзяржбюджэту.

У выніку ў спіс тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы патрапілі 48 раёнаў і гарадоў. Да прыкладу, у Берасцейскай вобласці - Бярозаўскі, Драгічынскі, Іванаўскі раён, Івацэвіцкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Маларыцкі раёны, а таксама Берасце, Баранавічы і Пінск.

Раней старшыня Пастаяннай камісіі працы і сацыяльных пытанняў «палаты прадстаўнікоў» Тамара Красоўская распавядала, што выхад для рэгіёнаў з напружанай сітуацыяй на рынку працы - адкрыццё новых працоўных месцаў, перападрыхтоўка спецыялістаў і стымуляванне самазанятасці. Створаць таксама адзіную інфармацыйную базу грамадзян, не занятых у эканоміцы.

- Важна, каб дзяржаўныя органы ўзаемадзейнічалі пры яе вядзенні, - мяркуе старшыня камісіі. - Інфармацыя ў базе павінна абнаўляцца штомесяц - хтосьці пераехаў у іншы рэгіён, хтосьці праходзіць курсы. Вылічыць, ці ёсць праца ў чалавека, можна будзе таксама з дапамогай ID-карты, якую налета плануюць завесці на кожнага грамадзяніна.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках