25 красавiка 2024, Чацвер, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Антончык: Міжнародная прафсаюзная салідарнасць мае вагу

2
Сяргей Антончык: Міжнародная прафсаюзная салідарнасць мае вагу
СЯРГЕЙ АНТОНЧЫК
ФОТА: GAZETABY.COM

Навошта ўладам спатрэбілася «справа прафзвязаў».

Адзін з арганізатараў рабочага руху ў Беларусі, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Антончык распавёў сайту palitviazni.info пра тое, дзеля чаго ўладам спатрэбілася «справа прафзвязаў», і чым яна можа скончыцца.

«Як мне здаецца, самае галоўнае - хочуць запалохаць, - кажа Антончык. - І, натуральна, спрабуюць знайсці нагоду, каб нешта «накапаць», акурат довадная база слабая».

- Усё гэта цяпер ператвараецца ў наўпроставы ціск на прафзвяз з боку ўлады, - кажа Сяргей Антончык. - І не спыняюць справу, і да суда пакуль не даводзяць, бо існуе вялікі рэзананс. Усё ж міжнародная прафсаюзная салідарнасць мае вагу.

Таму справа і знаходзіцца ў перманентным стане, але, думаю, што ў выніку яе закрыюць. Хоць, можа быць, якія-небудзь штрафы Фядынічу і Комліку прысудзяць за нейкія парушэнні.

- Прафсаюзных актывістаў затрымалі 2 жніўня, калі хваля вясновых пратэстаў ўжо прайшла. Які сэнс быў у новай гучнай палітычнай справе?

- Рэпрэсіўная машына запрацавала, як толькі пачаліся пратэсты, а таму ўсё ішло паводле загадзя спланаванага сцэнару. Спыніць гэты ход было немагчыма. Прафзвяз РЭП быў, напэўна, уключаны ў спіс тых, да каго трэба ўжыць рэпрэсіі, а далей - справа тэхнікі. А памятаеце, колькі крычалі пра «справу патрыётаў»? Чым гэта скончылася? Бурбалкай!

«Справу прафзвязаў» таксама «разрэкламавалі», а таму так проста яе не спыніць. Машына працуе, трэба будзе нешта падаць грамадскасці пасля расследавання.

- Ужо дапыталі блізу 300 актывістаў прафзвязу РЭП. На ваш погляд, з якой мэтай «трасуць» гэтых людзей?

- Як мне здаецца, самае галоўнае - хочуць запалохаць. І, натуральна, спрабуюць знайсці нагоду, каб нешта «накапаць», бо довадная база, магчыма, слабая.

Адным словам, могуць быць самыя розныя варыянты развіцця падзей. Як ужо казаў, тут уплываюць і вонкавыя фактары, бо, магчыма, уладам не патрэбная гучная палітычная справа, якую міжнародныя прафзвязы затым могуць выставіць беларускаму ўраду і спытаюць: «Што гэта такое?»

Нагадаем, што бухгалтар прафзвязу РЭП Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць яго і старшыні прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча.

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

2 кастрычніка Ігар Комлік быў вызвалены са следчага ізалятара пад падпіску аб нявыездзе.

Расследаванне паводле справы падоўжанае да 1 траўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках