5 траўня 2024, Нядзеля, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У фінале Алімпійскага турніру ў хакеі згуляюць немцы і расейцы

30
У фінале Алімпійскага турніру ў хакеі згуляюць немцы і расейцы

Матч пройдзе 25 лютага.

У Канныне скончыўся другі паўфінал мужчынскага алімпійскага хакейнага турніру. Нацыянальная каманда Нямеччыны сенсацыйна падолела каманду Канады (4:3) і выйшла ў фінал, дзе будзе змагацца з расейцамі, якія раней абыгралі чэхаў (3:0), паведамляе «Прессбол».

Такім чынам «Кляновае лісце» не зможа паўтарыць залаты поспех Ванкувера-2010 і Сочы-2014. Для немцаў жа гэта найвышэйшае дасягненне ў гісторыі. У найгоршым выпадку яны здабудуць срэбра. У ранейшыя гады ў іх актыве дзве бронзы.

У другім перыядзе пры ліку 1:4 форвард канадцаў Жыльбэр Бруль атрымаў вялікі дысцыплінарны штраф да канца гульні за ўдар у вобласць галавы. Немцы не рэалізавалі незгаральную большасць. Затым родапачынальнікі адбілі дзве шайбы, паміж якімі форвард «бундэсманшафт» Дамінік Каўн не рэалізаваў штрафны кідок. Але на большае алімпійскіх чэмпіёнаў не выстарчыла.

Канада - Нямеччына - 3:4 (0:1, 1:3, 2:0)

Шайбы: 0:1 - Мацэк (2) (Каўн, 14.43 - бол.). 0:2 - Плахта (1) (Хагер, 23.21). 0:3 - Маўэр (1) (М.Гоч, Д.Вольф, 26.49). 1:3 - Бруль (2) (К.Лі, Наро, 28.17 - бол.). 1:4 - Хагер (3) (Плахта, Шутц, 32.31 - бол.). 2:4 - Робінсан (Томас, Рэйманд, 42.42). 3:4 - Рой (К.Лі, Наро, 49.42 - бол.).

43.21 - Каўн (Нямеччына) не рэалізаваў буліт.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках