25 красавiка 2024, Чацвер, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы расце попыт на работнікаў з-за мяжы

У Польшчы расце попыт на работнікаў з-за мяжы

Работнікі патрэбныя ў транспартнай, гастранамічнай, тэхналагічнай галіне, а таксама ў галіне аховы здароўя.

У Польшчы расце попыт на работнікаў з-за мяжы. Як паказваюць новыя звесткі, у 2017 годзе быў зарэгістраваны 1 млн 800 тысяч намераў аб працаўладкаванні замежнікаў і 234 тысячы дазволаў на працу. Больш за 80% з іх - для грамадзян Украіны, паведамляе «Радыё Польшча».

Аднак, як паведамляюць прадстаўнікі будаўнічай галіны, прыезджыя з-за ўсходняй мяжы Польшчы ўжо не ў стане задаволіць попыт на працоўныя рукі.

Украінцы ўсё часцей успрымаюць польскую дзяржаву як перавалачны пункт. Са слоў старшыні прафзвязу ўкраінцаў у Польшчы Юрыя Карагіна, польскія працадаўцы павінны стварыць спрыяльныя ўмовы, каб грамадзяне Украіны не з'язджалі далей на Захад.

Гаворка ідзе, напрыклад, пра друкаванне дамовы на двух мовах, каб украінцы разумелі, што падпісваюць, а таксама пра правядзенне інструктажу для пачаткоўцаў. На думку Юрыя Карагіна, у кожным ваяводстве краіны павінны быць інфармацыйныя пункты для ўкраінцаў.

Апошнія звесткі паказваюць, што недахоп у работніках тычыцца не толькі будаўнічай, але і транспартнай, гастранамічнай, апрацоўчай галін, а таксама аховы здароўя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках