25 красавiка 2024, Чацвер, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя бралі хабар за пастаўку медтэхнікі ў бальніцы з завышэннем коштаў на мільённы

26
Чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя бралі хабар за пастаўку медтэхнікі ў бальніцы з завышэннем коштаў на мільённы

Кошты завышалі ў 14 разоў.

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь выявілі злачынную схему закупак медтэхнікі за бюджэтныя сродкі. Сума шкоды ідзе на мільёны рублёў, паведамляе сайт МУС.

Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы праводзіліся ў рамках праверкі інфармацыі аб хабарніцтве і злоўжываннях у сістэме аховы здароўя. Устаноўлена, што арганізатарамі крымінальнай схемы з'яўляюцца жыхары г. Менска. Шляхам падмены таварасуправаджальных дакументаў зламыснікі павялічвалі кошт медтэхнікі замежнай вытворчасці, і праз падкантрольныя кампаніі (зарэгістраваныя ў Беларусі, Эстоніі і Вялікабрытаніі) ажыццяўлялі іх пастаўку для медустаноў нашай краіны.

Кошт абсталявання завышаўся ўдвая-ўтрая, а ў некаторых выпадках - да 14 разоў. Толькі ў выніку выканання аднаго кантракту на пастаўку медтэхнікі коштам 7 млн еўраў для анкадыспансера ў 2014 годзе на сваіх пасрэдніцкіх паслугах яны зарабілі 4 млн еўраў.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь матэрыялаў ГУБАЗіК у дачыненні да ўдзельнікаў арганізаванай групы распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь (махлярства). Аператыўнікі ГУБАЗіК затрымалі 12 арганізатараў і ўдзельнікаў махінацый з бюджэтнымі сродкамі.

Падчас ператрусаў канфіскаваныя буйныя сумы замежнай валюты, транспартныя сродкі прэміум-класа, накладзены арышт на нерухомую маёмасць (кватэры, катэджы). Удзельнікамі злачыннай групоўкі ў лік выплаты нанесенай шкоды дзяржаве ўжо кампенсаваная сума ў паўтара мільёна еўраў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках