25 красавiка 2024, Чацвер, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацарэвіч: Выбуховае прыстасаванне ў Ту-154М маглі падкласці падчас рамонту ў Расеі

10
Мацарэвіч: Выбуховае прыстасаванне ў Ту-154М маглі падкласці падчас рамонту ў Расеі
АНТОНІ МАЦАРЭВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У красавіку будзе пададзены тэхнічны даклад пра прычыны Смаленскай катастрофы.

Кіраўнік Смаленскай падкамісіі Антоні Мацарэвіч заявіў, што выбуховае прыстасаванне ва ўрадавым самалёце Ту-154М, які разбіўся ў красавіку 2010 года пад Смаленскам, не магло быць ўстаноўленае ў аэрапорце ў Варшаве, паведамляе «Польскае радыё».

На мінулым тыдні выданне Gazeta Polska апублікавала матэрыял, на якім бачна, як некалькі чалавек выконваюць нейкія працы ў той частцы левага крыла самалёта, у якой, згодна з высноваў падкамісіі, адбылася серыя выбухаў.

Са слоў Мацарэвіча, нельга казаць пра тое, што менавіта тады было падкладзенае выбуховае прыстасаванне: «Няма падазрэнняў у тым, што выбуховы матэрыял быў тады закладзены ў аэрапорце. Ніхто не выстаўляе такіх падазрэнняў. Каб усталяваць выбуховае прыстасаванне - мы зрабілі адпаведныя эксперыменты - трэба было б разабраць усё крыло».

Як сказаў былы міністр абароны Польшчы, выбуховае прыстасаванне магло быць устаноўленае, калі самалёт быў на рамонце ў Расеі, за паўгода да трагічнага палёту ў Смаленск: «Яго павінны былі падкласці ў Самары, таму што для таго, каб яго ўсталяваць, трэба разабраць крыло, што з'яўляецца даволі працяглай і складанай аперацыяй».

Антоні Мацарэвіч дадаў, што ў красавіку будзе пададзены тэхнічны даклад пра прычыны Смаленскай катастрофы. Але гэта яшчэ не будзе канчатковая версія дакладу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках