28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ў расейскім серыяле не паказалі актора, які выконваў ролю Лукашэнкі

1
У Беларусі ў расейскім серыяле не паказалі актора, які выконваў ролю Лукашэнкі
Кадры з серыяла «Остров»

У серыяле «Остров» дыктатар з'яўляўся ў начным клубе.

У расейскім серыяле «Остров», які ў Беларусі трансляваў тэлеканал ТНТ-International (Беларусь), у адной з серый гледачы не ўбачылі дзве сцэны з удзелам актора, які выконваў ролю Аляксандра Лукашэнкі.

Чытач tut.by Станіслаў глядзеў серыял «Остров» у запісе праз лічбавую тэлевізію velcom.

- Я гляджу серыял на ТНТ Int, а мая дачка - ва «Укантакце». Яна здзівілася гэтаму эпізоду і распавяла мне. Я быў здзіўлены наяўнасці цэнзуры на расейскім канале. Як гэта магчыма? Хоць цяпер зразумела, чаму серыі выходзяць на адну пазней, - мяркуе Станіслаў.

Паводле сюжэта, персанаж Аляксандра Лукашэнкі з'яўляецца ў двух эпізодах серыі, у снах аднаго з галоўных герояў. Яго твар не паказваюць, але паводле характэрнага вымаўлення пазнаць дзейную асобу не складана. У першы раз пад песню «Касіў Ясь канюшыну» Лукашэнка з'яўляецца ў начным клубе і зачытвае вясельнае віншаванне з паштоўкі.

Другім разам ён з'яўляецца, каб сказаць наказ на дарогу таму ж герою, толькі ўжо чалавеку сямейнаму: «Вяселле, задзёр - усё гэта, вядома, выдатна. Толькі рана ці позна гэта ўсё пройдзе. Бо і дзеўкі ўсе пасталеюць, і дыска-бар твой любімы зачыняць. А вось гэтыя дзверы, Лёха, яны будуць чакаць цябе заўсёды. Бо сям'я - гэта самае галоўнае ў жыцці. Згодны?»

Вось гэтыя эпізоды (2-гі сезон, 10-я серыя). Чытач запэўнівае, што па ТНТ-International (Беларусь) яны паказаны не былі.

Кіраўнік ТАА «Трыо Медыя» (праваўладальнік ТНТ International Беларусь) Сяргей Булацкі паведаміў, што ў праграме вяшчання беларускі офіс нічога не мяняе.

- Мы транслюем тое, што нам выдае Масква. Калі хтосьці глядзіць ТНТ федэральны, то яно адрозніваецца ад ТНТ міжнароднай версіі, - сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках