19 красавiка 2024, Пятніца, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь трапіла ў канец рэйтынгу даступнасці сувязь 4G

5
Беларусь трапіла ў канец рэйтынгу даступнасці сувязь 4G

Брытанская кампанія OpenSignal апублікавала вынікі даследавання даступнасці 4G LTE-сувязі ў 88 краінах свету.

Брытанская кампанія OpenSignal, якая займаецца складаннем мап пакрыцця нестацыянарнай сувяззю, апублікавала вынікі даследавання даступнасці 4G LTE-сувязі ў 88 краінах свету, паведамляе belmir.by.

Былі даследаваны два паказчыкі - ахоп і хуткасць. Беларусь у абодвух выпадках была бліжэй да канца рэйтынгу. А менавіта: паводле паказчыка даступнасці - 82 месца (56,99 адсотка), па паказчыку хуткасці - 73 месца (14,02 Мбіт/с).

З найбліжэйшых суседзяў нашу краіну апярэдзілі ўсе. Літва заняла 9 і 15 месцы адпаведна, Латвія - 21 і 21, Польшча - 50 і 51, Расея - 73 і 65. Украіна ў даследаванне не патрапіла, бо туды сувязь 4G яшчэ не прыйшла.

Краінамі з самым вялікім ахопам апынулася Паўднёвая Карэя (97,49 адсотка), Японія (94,70) і Нарвегія (92,16). З самай высокай хуткасцю - Сінгапур (44,31 Мбіт/с), Нідэрланды (42,12) і Нарвегія (41,20).

Краінамі з самым малым ахопам сталі Алжыр (40,94 адсотка), Сальвадор (44,70) і Шры-Ланка (45,30). З самай нізкай хуткасцю - Індыя (6,07 Мбіт/с), Алжыр (8,65) і Інданезія (8,92).

На ўсялякі выпадак дададзім, што, як тлумачыць OpenSignal, для вызначэння ахопу бралася за аснову не тэрыторыя, а доля часу, калі карыстальнікі маюць доступ да пэўнай сеткі.

Звесткі для даследавання збіраліся ў IV квартале 2017-га ад карыстальнікаў 4G ва ўсім свеце, на мабільных прыладах якіх ўстаноўлена прыкладанне кампаніі. У гэтым канкрэтным выпадку гаворка ідзе пра амаль 5 млн прылад.

МАПА АХОПУ СУВЯЗЗЮ 4G LTE.
ІЛЮСТРАЦЫЯ: OPENSIGNAL.COM
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках