19 красавiка 2024, Пятніца, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Данілка: У Беларусі Alekseev было зусім проста адабрацца на «Еўравізію»

1
Андрэй Данілка: У Беларусі Alekseev было зусім проста адабрацца на «Еўравізію»
АНДРЭЙ ДАНІЛКА

Ва Украіне прадстаўнік Беларусі на «Еўравізіі 2018» не змог бы перамагчы праз моцную канкурэнцыю.

Андрэй Данілка заявіў, што спявак Мікіта Аляксееў (Alekseev) не змог бы перамагчы ва ўкраінскім нацыянальным адборы, паведамляе telegraf.com.

«Аляксееў як выканаўца мне падабаецца. Нешта кранальнае ў ім ёсць, асабліва пасля выканання песні «Пьяное солнце», напісанай Русланам Квінт. Што тычыцца нумара, у якім ён выконвае «северное сияние», я не ўпэўнены. Мне здаецца, ён там не арганічны», - распавёў Данілка.

З ягоных слоў, у нумары занадта шмат кампутарнай графікі, за якой усе губляецца.

«Гэта пастаянна адцягвае. Думаю, калі б Аляксееў удзельнічаў у нашым адборы, не змог бы перамагчы. Занадта моцная ў нас канкурэнцыя. У Беларусі яму ў гэтым сэнсе было зусім проста. Кажуць, там галасавалі 5 тысяч чалавек, а ў нас - сотні тысяч», - падкрэсліў Данілка.

На думку спевака, магчыма таму каманда Аляксеева не бачыла асаблівых шанцаў на перамогу.

«Але разам з тым я жадаю яму ўсяго самага найлепшага», - рэзюмаваў Данілка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках