11 траўня 2024, Субота, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Два куфлі піва ці віна падаўжаюць жыццё

15
Навукоўцы: Два куфлі піва ці віна падаўжаюць жыццё

Неўролаг Універсітэта Каліфорніі правяла даследаванне, у якім узялі ўдзел людзі ва ўзросце за 90 гадоў.

Навукоўцы заявілі, што людзі, якія ўжываюць штодня блізу двух куфляў піва ці віна, менш схільныя да заўчаснай смерці.

Пра гэта паведамляе Independent.

«Дажыць да 90 гадоў дапаможа толькі здаровае харчаванне і заняткі спортам - такое сцвярджэнне яшчэ да нядаўніх часоў прапагандавалі навукоўцы ўсяго свету, але ў працэсе нядаўняга даследавання высветлілася, што падоўжыць жыццё дапаможа ўжыванне алкаголю і пара лішніх кілаграмаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Вядома, што неўролаг Універсітэта Каліфорніі Клаўдыя Кавас правяла даследаванне, у якім узялі ўдзел 1 700 людзей ва ўзросце за 90 гадоў. Спецыяльная праграма даследавання стартавала яшчэ ў 2003 годзе.

Паводле вынікаў даследавання, людзі, якія штодня ўжываюць блізу двух куфляў піва ці віна, на 18% менш схільныя да заўчаснай смерці.

Таксама, імавернасць ранняй смерці на 3% памяншае наяўнасць і невялікай колькасці лішняй вагі. Пры гэтым стабільная фізічная актыўнасць ад 15 да 45 мін у дзень зніжае рызыку ранняй смерці на 11%.

«У мяне няма тлумачэнняў, аднак я непахісна веру, што ўмеркаванае ўжыванне алкаголю павялічвае даўгавечнасць», - пракаментавала Кавас.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках