24 красавiка 2024, Серада, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятар: Дрэўка сцяга, які я перадаў Домрачавай, - гэта ашэстак ад карніза

16
Заўзятар: Дрэўка сцяга, які я перадаў Домрачавай, - гэта ашэстак ад карніза

Заўзятар распавёў пра перадачу біятланістцы сцяга на фінішы.

- Гэта і мая перамога, - напісаў у сацыяльных сетках той самы заўзятар Зміцер.

Даша імчалася да залатога фінішу з такім запасам, што быў час узяць сцяг, і яна шукала яго вачыма. У фінішным створы апынуўся толькі адзін наш заўзятар з чырвона-зялёным палотнішчам. Гэта Зміцер. Ён пакінуў жонку і дзяцей адпачываць на востраве Балі, а сам ірвануў у Пхенчхан заўзець за нашых. Сам жа жыве і працуе інжынерам у карэйскім горадзе Сувон, піша kp.by.

Дзмітрый стаяў каля самай трасы. Убачыўшы Домрачаву, разам з яшчэ адным беларусам стаў крычаць: «Дар'я, сцяг!» Яна іх заўважыла, трохі прытармазіла і на хаду схапіла рукой дрэўка. Домрачава так актыўна размахвала дрэўкам, а паветра было настолькі моцным, што палотнішча сарвалася і ўпала на снег. Ну, што тут скажаш, ураганная гонка!

- Я быў саўдзельнікам гэтых падзей, гэта было крута... На стадыёне са мной побач быў вопытны лётнік-беларус Арабскіх авіяліній Даніла. Ён мяне і ўтрымаў (пры перадачы сцягу. - Рэд.), каб я не грукнуўся прама да лыжніцы ў створ. Мне прыйшло шмат паведамленняў за ноч па ўсіх магчымых сетках, чатах, мэсэнджарах, чаму не замацавалі сцяг. Не буду ні на каго наракаць, скажу толькі, што гэта была мая асабістая прыватная ініцыятыва прыйсці са сцягам. Гэта ўвогуле быў ашэстак ад карніза з хаты, якога ў мяне цяпер няма. А сцяг у мяне застаўся. Я быў з ім на ўсіх біятлонных гонках ў Карэі, але ў самы важны момант сістэма дала збой.

Нагадаем, інтэрнэт-карыстальнікі адрэагавалі на саскочыўшы з дрэўка сцяг мэмамі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках