19 красавiка 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзьмухайце на малако!

60
Дзьмухайце на малако!
КРЫНІЦА: NEWSBY.ORG

Чаму Расея пачала «малочную вайну» з Беларуссю?

Расея з 26 лютага забараняе ўвоз малака і малочнай прадукцыі з Беларусі. Пастанову Рассельгаснагляду сайту Charter97.org пракаментаваў эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка:

- Гэта падзея выклікала процьму моладзевых водгукаў у камсамольцаў «малочнага фронту» - маўляў, пастанова палітычная. Кажуць пра «малочную вайну» і «палітычнае шоў».

Але з улікам таго, што ў Расеі амаль праз два тыдні прэзідэнцкія выбары, такога кшталту «шоў» Пуціну не трэба. Больш за тое - шкодна. Калі меркаваць, што гэта зрабіла Сабчак, Грудзінін ці яшчэ хтосьці - то такую «версію» можна абмяркоўваць. Але гэта таксама дурнота.

Калі дэталёва разабрацца, то пад забарону патрапіла тое, што ідзе з Беларусі ў якасці сыравіны для прадпрыемстваў расейскай малочнай вытворчасці. І гэта акурат пераклікаецца з нядаўнім выступам Грудзініна, дзе ён казаў, што «поспехі» малочнай вытворчасці ў Расеі - гэта афрыканскі пальмавы алей і малочны парашок з Беларусі. Гэта значыць, Расея хоча перайсці на ўласныя сыравінныя рэсурсы.

А што да гатовых, запакаваных і бутыляваных прадуктаў з Беларусі, то гэтага і не трэба забараняць: і так «іх там няма». Калі параўнаць з тым, што было 5-10 гадоў таму, беларускія прадукты амаль зніклі з гандлёвых сетак Расеі. Таму - біць трывогу не трэба, будзем самі піць сваё малако.

Гэта даўно павінна было адбыцца. Наогул, калі не шыцца ў дурні і не слухаць выступы нашых ідыётаў, якія бегаюць пры ўрадзе, то зразумела відавочнае: развіццё рынку ЕАЭС вядзе да зніжэння дзелі Беларусі ў ім. Хутка застануцца толькі высокаканкурэнтны беларускія вытворцы, якіх не так шмат.

Не ведаю, хто там выбудоўваў «паветраныя замкі» і хацеў заліць Расею мясам-малаком, але нічога такоўскага і быць не можа. У Расеі вельмі моцная асацыяцыя вытворцаў малочных прадуктаў. Яна раздавіць кожнага камара, нават калі ён будзе беларускім. Прымусіць да продажу нашых прадпрыемстваў. Беларуская «малочка» ў выніку здасца і пойдзе ў палон.

Так што гэта не «малочная вайна». Гэта вынік таго, што развіваецца агульны рынак малочных прадуктаў. І Расея на ім вельмі жорстка пазіцыянуе сябе як дамінантнага вытворцу. І пакуль у Менску будуць смаркачы выціраць - усё ўжо і скончыцца. Будзем піць самі сваё малако.

- Але вось прадстаўнік Беларусі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі ўжо «кінуўся на амбразуру» і абвясціў пастанову Расеі незаконнай...

- Сідорскі! Спецыяліст у паравозах... А што ён, прадстаўнік ад Беларусі, яшчэ можа сказаць? Ён што - хоча каб яго з ЕЭК папёр сам Лукашэнка? Ён там павінен абараняць свайго гаспадара.

Яму трэба было яшчэ больш сказаць. Трэба было прыдумаць, што мы ўзялі пробы малака і адаслалі іх у Вену, адаслалі ў Швэцыю і цяпер патрабуем міжнароднага кантролю якасці. Больш за тое, з улікам Алімпійскіх гульняў Сідорскі павінен сказаць: гэта нагадвае дзеянні WADA і «барацьбу» супраць расейскіх алімпійцаў. Абвінаваціць расейцаў, што яны шукаюць у беларускім малацэ мельдоній. Заклікаць да таго, што беларускае малако - самае найлепшае ў свеце. Патэлефанаваць Лукашэнку, каб даслаў бітоны з вяршкамі, з малаком, і бясплатна раздаваць іх на Краснай плошчы расейцам, каб яны пакаштавалі.

Што тут казаць, што заклікаць? Пакладзі на стол матэрыялы біяхімічнага аналізу, арганічнага аналізу, ДНК, мікрафлоры... А то атрымліваецца: Вася сказаў, Пеця адгукнуўся.

- Гэта значыць беларускі АПК, які і так выжывае з датацый, чакаюць яшчэ больш цяжкія часы?

- Ён ужо раскідваецца пад ударам расейскіх вытворцаў. Беларуская прадукцыя на рынку ЕАЭС знікае.

А як вы хацелі? Гэта толькі на афіцыйных каналах балбочуць пра нашыя «дасягненні». Я разумею, што гэта прасцей - гаварыць пра палёты ў космас і пра Вялікі тэатр. Вось і будзе ім цяпер Вялікі тэатр: моцны будзе есці слабага. У Расеі вельмі магутныя і буйныя гаспадаркі - і фермерскія, і акцыянерныя. Усё гэта будзе весці да таго, што адсоткаў 40 беларускіх гаспадарак проста зруйнуецца, а яшчэ адсоткаў 30-40 пяройдуць у рукі расейскіх вытворцаў.

Як эканаміст, я нічога не бачу ніякай дысгармоніі. Так і адбываецца, калі пачынаеце рабіць агульную прастору. Калісьці я папярэджваў аб гэтым «інтэгратараў». Хлопцы, вы сказалі, што вам усё адно? Ну дык цяпер – дзьміце на малако!

- Але ж Лукашэнка не раз заяўляў, што будзе «падымаць сяло». Як яму цяпер выкручвацца?

- А нічога яму ўжо не застаецца! Хіба што скажа..

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках