26 красавiка 2024, Пятніца, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы работнікам ільнокамбіната забаранілі пакідаць працоўныя месцы

10
У Воршы работнікам ільнокамбіната забаранілі пакідаць працоўныя месцы

На прадпрыемстве ўвялі дадатковыя захады для ўзмацнення «працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны».

Сказаць, што беларускія працоўныя могуць адчуваць сябе вольна на працы немагчыма - пра працоўную дысцыпліну гаворыцца нават на стратных прадпрыемствах і на тых, чыя прадукцыя не знаходзіць пакупніка, піша «Аршанскі рэгіянальны партал». Для гэтага ёсць шмат кантралёраў, інструкцый і г.д. Дадатковыя захады для ўзмацнення «працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны» ўвялі надоечы на льнокамбінаце.

Згодна з загадам, які перадалі журналістам работнікі прадпрыемства, цяпер начальства будзе кантраляваць, ці ўвесь працоўны час работнікі прысвячаюць працы. Для гэтага цяпер будзе правярацца, ці не знаходзіцца работнік у працоўны час у «гардэробе, буфетах, сталоўцы, фае, пры цэнтральным уваходзе на прадпрыемства і ў іншых памяшканнях».

Фото: orsha.eu
Фото: orsha.eu

З іншага боку, нельга прыходзіць на прадпрыемства і не ў свой працоўны час. Цяпер калі працаўнік хварэе або ў адпачынку, то паводле загаду ягоная электронная картка будзе блакавацца, для «недапушчэння праходу на тэрыторыю прадпрыемства ў непрацоўны час».

Яшчэ адзін пункт кажа, што працаўнікам нельга праносіць на працу «аб’екты і рэчы, не прызначаныя для асабістага ўжывання падчас выкананне працоўных абавязкаў». Але пры гэтым спіс такіх рэчаў не падаецца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках