19 красавiка 2024, Пятніца, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя фільмы пра спорт

2
Названыя найлепшыя фільмы пра спорт

У рэйтынг трапілі 15 фільмаў.

Партал Vulture склаў спіс з 15 найлепшых спартовых фільмаў у гісторыі кінематографа, прысвечаных Алімпійскім гульням. Лідарам рэйтынгу стала стужка «Паляўнічы на ліс» Бэнэта Мілера, пішаlenat.ru.

Грунтаваная на рэальных падзеях стужка са Стывам Карэлам, Чэнінгам Татумам і Маркам Руфалам у галоўных ролях распавядае пра спартоўца, які рыхтуецца да гульняў у Сэуле 1988 года ў хораме эксцэнтрычнага мультымільянера. «Паляўнічы на ліс» выйшаў у 2014 годзе і быў намінаваны на «Оскар» у пяці катэгорыях.

На другім радку - «Аднойчы ў верасні» 1999 года з Майклам Дугласам. Стужка апавядае пра захоп ізраільскіх спартоўцаў у закладнікі бандай «Чорны верасень» у 1972 годзе на гульнях у Мюнхене. Трэцяе месца дасталася дакументальнаму фільму «Алімпія» немкі Лені Рыфеншталь. Чорна-белая стужка, якая выйшла ў 1938 годзе, апавядае аб гульнях, якія прайшлі ў Бэрліне ў 1936-м.

У першую дзясятку таксама ўвайшлі фільмы «Хуткі спуск», «Мюнхен», «Вогненныя калясніцы», «Алімпіяда ў Токіё», «Міраж на лёдзе», «Вачыма васьмі» і стужка 2017 года «Тоня супраць усіх». Заканчвае спіс камедыя «Лёзы славы» з Уілам Фэрэлам і Джонам Гідэрам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках