8 траўня 2024, Серада, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фядыніч: Кіроўцам «маршрутак» трэба праехаць па праспекце Незалежнасці на першай хуткасці

30
Фядыніч: Кіроўцам «маршрутак» трэба праехаць па праспекце Незалежнасці на першай хуткасці
Генадзь Фядыніч

Лідар незалежнага прафзвязу раіць кіроўцам бараніць свае правы.

Старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў для praca-by.info закон аб пасажырскіх перавозках, які заблакаваў працу міжгародніх прыватных мікробусаў і можа наогул знішчыць гэты бізнэс.

Жыхары Беларусі паспелі прывыкнуць да зручнага спосабу дабірацца з горада ў горад на так званых «маршрутках» - мікрааўтобусах, якія належаць прыватным перавознікам. Прыватнаму тыпу транспарту з вялікім адрывам саступаў дзяржаўны: «маршруткі», у адрозненне ад аўтобусаў на аўтавакзалах, падладжваліся пад кліентаў: збіралі пасажыраў па горадзе, адпраўляліся штогадзіны, імкнуліся зрабіць паездку больш выгоднай. Аўтавакзалы ж працавалі па-старому: нават не імкнуліся мяняць нязручны расклад руху, не скарачалі час у дарозе... Не дзіўна, што рынак міжгародніх перавозак у Беларусі практычна цалкам належаў прыватнікам, якім аддавалі перавагу пасажыры.

Міністэрства транспарту знайшло арыгінальны метад барацьбы за кліента і ягоныя грошы - з дапамогай дзяржаўнай манаполіі. Выйшаў абноўлены Закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», які паставіў усе прыватныя міжгароднія маршруты па-за законам. Паводле старых правілаў «маршруткі» працаваць не змогуць, а новыя - знішчаць гэты бізнэс.

Старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч мяркуе, што, выдаўшы гэты закон, Міністэрства транспарту хоча зрабіць нішто іншае, як развязаць уласную праблему - выратаваць уласныя стратныя аўтавакзалы:

- Міністэрства транспарту хоча паспяховы прыватны бізнэс зрабіць дзяржаўным - і раскідаць яго. У найноўшай гісторыі Беларусі яшчэ не было такога, каб дзяржава прысвоіла прыватны бізнэс і зрабіла яго паспяховым ды квітучым. Вядома, гэта робіцца на карысць спрэс не папулярных у пасажыраў аўтавакзалаў. Але гэта ж рынак, хлопцы! Права перавозіць людзей здабылі менавіта «маршруткі». Зрабіце ў сябе на аўтавакзалах такія ж зручныя рэйсы, зніжайце кошт... Прыватныя перавозкі гадамі напрацоўвалі сабе аўтарытэт! Працавалі з стратамі, свядома змяншалі кошты, каб прывабіць пасажыраў. А хіба не зручна праз тэлефон замовіць білет і зарэзэрваваць сабе месца? Людзі зрабілі выбар на карысць «маршрутак»! А калі гэта зручна пасажырам, то чаму нязручна Міністэрству транспарту? Калі зручна людзям, то зручна і дзяржаве - па-іншаму не мае быць!

Генадзь Фядыніч нагадаў аб аналагічнай ініцыятывы Міністэрства транспарту, якая мела месца даўней:

- Мы гэта ўжо праходзілі пятнаццаць гадоў таму, калі Мінтранс забараніла імпартным самаходам старэйшым за дзесяць гадоў працаваць у таксі. Маразм найпоўны! - тады давялося даводзіць гэта праз суд. Цяпер гісторыя паўтараецца. Таму, хто лабіюе інтарэсы Мінтранса, мала абыходзяць праблемы людзей: і тых, хто працуе ў перавозках, і самае галоўнае - пасажыраў.

Лідар незалежнага прафзвязу раіць кіроўцам бараніць свае правы:

- Я б ім параіў прыехаць у Менск і, заняўшы адну палосу руху на праспекце Незалежнасці, праехаць па ёй на першай хуткасці. І арганізаваць струмень скаргаў пасажыраў на Міністэрства транспарту. А ўвогуле, трэба ствараць свой нармальны прафзвяз, які бараніў бы іхнія інтарэсы. За свае правы трэба змагацца! - ніхто за вас вашы правы бараніць не будзе.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках