11 траўня 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі Польшча пабудуе ўласны газаправод у Балтыйскім моры

1
Стала вядома, калі Польшча пабудуе ўласны газаправод у Балтыйскім моры

Польшча атрымае газ з нарвэжскага шэльфу і знізіць сваю залежнасць ад расейскага прадаўца.

Міністр энэргетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі паведаміў, што будаўніцтва газаправода Baltic Pipe будзе закончанае ў 2023 годзе. Па гэтым газаправодзе Польшча зможа атрымліваць газ з нарвэжскага шэльфу і, такім чынам, знізіць сваю залежнасць ад расейскага прадаўца, перадае «Радыё Польшча».

Міністр падкрэсліў, што Польшча не мерыцца ашчаджаць на гэтым праекце. Паводле ягоных слоў, працягваюцца перамовы з данскай стараной, а ўвесну стане вядома дакладнае месцазнаходжанне газаправода. «У канцы будучага года мы пачнём рэалізацыю праекта», - адзначыў ён. На думку Тхужэўскага, Польшча зможа прадаваць газ у Славаччыну, Чэхію і, напэўна, Украіну.

Газаправод Baltic Pipe злучыць польскую і данскую газавыя сістэмы. Разам з тэрміналам ЗПГ у Свінавуйсці газаправод будзе ствараць т.зв. паўночную браму. Нагадаем, што надоечы была прынятая пастанова аб будаўніцтве трэцяй часткі тэрміналу ЗПГ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках