18 красавiка 2024, Чацвер, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прызнаная агрэсарам

10
Расея прызнаная агрэсарам

Ва Украіне закон аб дэакупацыі і рэінтэграцыі Данбаса ўвайшоў у дзеянне.

Закон аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі забеспячэння дзяржаўнага суверэнітэту на часова акупаваных тэрыторыях у Данецкай і Луганскай абласцях №2268-VIII, які ў СМІ называюць законам аб дэакупацыі і рэінтэграцыі Данбаса, сёння, 24 лютага, увайшоў у дзеянне, піша liga.net.

Дакумент кваліфікуе Расею як краіну-агрэсара і юрыдычна вызначае, што менавіта РФ акупавала частку ўкраінскай тэрыторыі.

Таксама заканадаўчы акт істотна ўзмацняе прававую базу ўжывання УСУ ды іншых узброеных падраздзяленняў для супрацьстаяння расейскай агрэсіі.

Кіруе УСУ ды іншымі вайсковымі фармаваннямі, якія прыцягваюцца да адбіцця агрэсіі РФ, гетман Аб'яднаных сіл, якога прызначае прэзідэнт паводле прадстаўлення начальніка Генштаба.

Гетман рэалізуе свае паўнамоцтвы праз Аб'яднаны аператыўны штаб, які плануе, арганізоўвае і кантралюе адбіццё агрэсіі РФ на тэрыторыі Данбаса.

18 студзеня 2018 Вярхоўная Рада прыняла закон аб дэакупацыі і рэінтэграцыі Данбаса. 20 лютага прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў гэты дакумент.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках