11 траўня 2024, Субота, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Менска адправяць дадатковыя аўтобусы ў Варшаву і Рыгу

З Менска адправяць дадатковыя аўтобусы ў Варшаву і Рыгу

Рэйсы будуць выконвацца ў сакавіцкія вакацыі.

У сакавіцкія вакацыі «Мінсктранс» будзе выконваць дадатковыя рэйсы на маршрутах Менск-Варшава і Менск-Рыга, піша tio.by.

Аўтобус Менск-Варшава адправіцца 7 сакавіка ад аўтавакзала «Цэнтральны» а 19.50. Аўтобус не будзе заязджаць у Баранавічы і Берасце. З Варшавы аўтобус адправіцца 8 сакавіка а 16.40 ад аўтавакзала «Заходні». Гэты аўтобус будзе заязджаць у Берасце і Баранавічы.

Аўтобус Менск-Рыга адпраўляецца 7 сакавіка а 22.15 ад аўтавакзала "Цэнтральны". Аўтобус не будзе заязджаць у Ашмяны, Вільню і Панявежу. З Рыгі аўтобус адправіцца 8 сакавіка а 22.15 з заездам у Ашмяны, Вільню і Панявежу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках