23 красавiка 2024, aўторак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Стрыжак: Улада робіць усё, каб колькасць «дармаедаў» расла

7
Андрэй Стрыжак: Улада робіць усё, каб колькасць «дармаедаў» расла
Андрэй Стрыжак

Тысячы сем'яў перавознікаў могуць пазбавіцца крыніцы даходу.

Намеснік старшыні прафкама РЭП Гомеля Андрэй Стрыжак пракаментаваў для praca-by.info закон аб пасажырскіх перавозках, які заблакаваў працу міжгародніх прыватных «маршрутак» і можа наогул знішчыць гэты бізнэс.

- Удар па рынку перавозак, які плануе Мінтранс, - гэта пытанне не толькі выгоды пасажыраў, але і ўдар па тысячах сем'яў перавознікаў, якія могуць пазбавіцца крыніцы даходу. Адной рукой ўлада ўводзіць новую рэдакцыю дэкрэту аб «дармаедах», а другой - робіць усё, каб колькасць дармаедаў расла.

Актывіст мяркуе, што навацыі цягнуць і змены на рынку працы, а менавіта - пагоршаць становішча работнікаў:

- Дзякуючы міжгароднім «маршруткам», іх зручнаму раскладу і хуткасці, шмат хто мог ездзіць на працу ў сталіцу і абласныя гарады. Пасля скасавання зручных «маршрутак» людзям будзе складаней і даўжэй дабірацца на працу.

Андрэй Стрыжак дае адназначную ацэнку абноўленаму закону:

- Дзяржава чарговы раз паказвае, што клапоціцца аб уласных інтарэсах, калі ставіць прыватнага перавозніка ў невыканальныя варункі. Так, на рынку міжгародніх перавозак мае быць парадак і агульныя зразумелыя правілы гульні, але дзяржава не мае выступаць у ролі жорсткага рэгулятара, бо досвед паказвае: прыватны сэктар пад ціскам не расце, не стварае новыя працоўныя месцы і не падвышае ўзровень дабрабыту ў Беларусі. Уладзе трэба навучыцца слухаць не толькі сябе, а яшчэ і падаткаплатнікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках