29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перанясуць пасольства ў Ерусалім раней, чым планавалася

ЗША перанясуць пасольства ў Ерусалім раней, чым планавалася

Урачыстае адкрыццё запланаванае на 70-ю гадавіну з дня ўтварэння дзяржавы Ізраіль.

ЗША заявілі пра намер перанесці сваю амбасаду ў Ізраілі з Тэль-Авіва ў Іерусалім раней, чым планавалася. Адкрыццё запланаванае на 14 траўня, у 70-ю гадавіну з дня ўтварэння дзяржавы Ізраіль. Пра гэта паведаміла ў пятніцу, 23 лютага, прэс-служба Дзяржаўнага дэпартамента (пераклад - liga.net).

«Мы вельмі радыя распачаць гэты гістарычны крок і з нецярпеннем чакаем адкрыцця ў траўні», - гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпу.

Адзначаецца, што амбасадар Дэвід Фрыдман і частка персаналу першапачаткова размесцяцца на тэрыторыі амерыканскага генконсульства ў раёне Арнона, на поўдні Ерусаліма. Да канца 2019 года плануецца адкрыццё іншага будынка.

22 студзеня паведамлялася, што ЗША плануюць да канца 2019 года перамясціць сваю амбасаду ў Ізраілі з Тэль-Авіва ў Ерусалім.

6 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля. Пастанова амерыканскага лідара выклікала хвалю пратэстаў у Палесцінскай аўтаноміі і шэрагу мусульманскіх краін, а таксама справакавала сутыкненні паміж палесцінцамі і ізраільскімі сілавікамі.

21 снежня Генасамблея ААН большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю, якая заклікае краіны не прызнаваць Ерусалім сталіцай Ізраіля, насуперак пагрозам з боку прэзідэнта ЗША адплатай у выглядзе скарачэння дапамогі не згодным з ягонай пастановай краінам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках