18 красавiка 2024, Чацвер, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У паліклініках у беларусаў пачалі патрабаваць «лішнія» дакументы

23
У паліклініках у беларусаў пачалі патрабаваць «лішнія» дакументы

У Міністэрстве аховы здароўя вызначылі, што грамадзяне «злоўжываюць» сваімі правамі.

Каб менчукам замацавацца ў іншай паліклініцы, паводле інструкцыі, трэба напісаць заяву і падаць пашпарт. Але часта ў людзей патрабуюць і іншыя дакументы, не пазначаныя ў нарматыўных актах. Падчас жывой лініі журналісты tut.by спыталі ў старшыні камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Сяргея Малышкі, чаму так адбываецца.

Менчукі замацаваны за паліклінікай на найбліжэйшы адрас ад месца рэгістрацыі. Але паводле закона «Аб ахове здароўя», пацыенты маюць права на выбар лекара і арганізацыі аховы здароўя. Каб гэта зрабіць, паводле інструкцыі аб парадку надання медыцынскай дапамогі, для пераводу ў іншую ўстанову трэба напісаць заяву ў сваёй паліклініцы і паказаць пашпарт. Паводле нарматыўных актаў, больш ніякіх дакументаў патрабаваць не павінны.

Але на практыцы ўсё часам зусім інакш. Напрыклад, калі вы жывяце з сужыцелем - могуць папрасіць ягоную заяву і пашпарт; калі ў мужа - копію старонкі пашпарта з рэгістрацыяй; калі здымаеце жыллё - дамову арэнды.

Старшыня камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Сяргей Малышка тлумачыць, што некаторыя людзі злоўжываюць сваім правам і пераводзяцца з адной паліклінікі ў іншую занадта часта. Таму ва ўстановах просяць прынесці шэраг суправаджальных дакументаў, якія даводзілі б рэальнае месца жыхарства (не рэгістрацыі ў пашпарце), дзе чалавеку зручна абслугоўвацца.

- Але чалавек можа звярнуцца ў адміністрацыю ўстановы толькі з заявай і пашпартам. У выпадку ўзнікнення канфліктных сітуацый яму трэба звярнуцца ў камітэт аховы здароўя.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках