25 красавiка 2024, Чацвер, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінтранс пракаментаваў скандальны закон аб маршрутках

22
Мінтранс пракаментаваў скандальны закон аб маршрутках

Власть озвучила свои аргументы в пользу «транспортного коллапса».

Улада агучыла свае аргументы на карысць «транспартнага калапсу». Абноўлены закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» нібыта павінен «арганізаваць бяспеку пасажыраў». Пра гэта заявіў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко, паведамляе tut.by. . «Калі сёння хтосьці хоча займацца рэгулярнымі перавозкамі, ён павінен гэта рабіць у адпаведнасці з законам. Калі хто-небудзь хоча займацца нерэгулярны перавозкамі, няма праблемаў, – займайцеся. Гэта, напрыклад, перавозкі аўтамабілямі-таксі. Сёння ў законе і ва ўсіх вызначаных дзяржавай нарматывах праца прыватнага бізнэсу на перавозках вітаецца. Перавозкі пасажыраў строга рэгламентаваныя заканадаўствам, ад гэтага залежыць іхняя бяспека. Ёсць моманты фіскальнага характару, але Мінтранс звяртае асаблівую ўвагу менавіта на бяспеку пасажыраў», – сказаў Аляксандр Шышко. Ён «аспрэчыў» інфармацыю пра тое, што кіроўцы прыватных маршрутак у сувязі з прыманнем новых правілаў перавозак апынуцца без працы. «Яны проста павінны падпісаць дамовы на рэгулярныя перавозкі на маршрутах, на якіх працуюць. У рэгулярных перавозчыкаў ёсць расклад руху, маршрут, у дамове адзначаныя ўсе патрабаванні, якія неабходна выконваць, – растлумачыў намеснік міністра. – Чаму некаторыя з іх не хочуць заключаць дамоваў? Таму што патрабаванні жорсткія, якія тычацца ў тым ліку рэжыму працы і адпачынку кіроўцы, хуткаснага рэжыму. Кіроўца павінен працаваць не больш за 11 гадзінаў за суткі з 12-гадзінным перапынкам на адпачынак. На жаль, на нерэгулярных перавозках такая ўмова не выконваецца ў поўнай меры». Падпісанне дамовы з аператарам аўтамабільных перавозак пасажыраў абавязвае таксама ўстаноўку навігацыйнага абсталявання, якое дазваляе кантраляваць наяўнасць парушэнняў правілаў дарожнага руху. «Калі пры правядзенні аператарам конкурсу будзе, да прыкладу, выяўлены кіроўца з 15 дзейнымі парушэннямі, то ён праз конкурс можа не прайсці.

Раней парушэнні не кантраляваліся, мы пасля здарэння даведваліся пра ДТЗ з удзелам нерэгулярных перавозчыкаў. Некаторыя не хочуць працаваць у рэжыме кантролю, таму што мы будзем бачыць, з якой хуткасцю ён перасоўваецца. Няспынна прыходзяць скаргі ад пасажыраў, што кіроўца падчас язды заняты пабочнымі справамі. Самае страшнае, што людзі гінуць», – падкрэсліў Аляксандр Шышко. Змены ў закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» пачалі дзеянне з 23 студзеня гэтага года. Норма, якая тычыцца перавозчыкаў, запрацуе з 26 лютага. Як заявіў намеснік міністра, праца ў інфармаванні пра змены вялася са жніўня летась. «Усе пра гэта ведалі, дзясяткі перавозчыкаў падпісалі дамовы на рэгулярныя перавозкі на маршрутах, па якіх працавалі раней. Але некаторыя, зразумеўшы, што час прайшоў і ўмовы не выкананыя, пайшлі іншым шляхам. Для Мінтранса самае галоўнае – гарантаваць бяспеку пасажыраў, для гэтага трэба арганізаваць кантроль», – рэзюмаваў Шышко. Нагадаем, што кіраўнік незалежнага прафзвяза РЭП Генадзь Фядыніч параіў кіроўцам маршрутных таксі правесці акцыю з перакрыццём адной паласы праспекта Незалежнасці ў Менску.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках