24 красавiка 2024, Серада, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі знайшлі падземны горад з калонамі і залатымі артэфактамі

6
У Грэцыі знайшлі падземны горад з калонамі і залатымі артэфактамі
ФОТА: МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ ГРЭЦЫІ

Знаходка была зробленая падчас будаўніцтва метро ў Салоніках.

Падчас будаўніцтва метро ў Салоніках атрымалася дастаць сотні тысячаў археалагічных знаходак і выявіць цэлы старажытны горад, паведамляе ria.ru.

Пра гэта паведамілі Управы старажытнасцяў Салонікаў і будаўнічай кампаніі на прэс-канферэнцыі "І старажытнасць, і метро" ў Паўночнай сталіцы Грэцыі.

Будаўніцтва метро ў Салоніках пачалося ў 2006 годзе, аднак задоўжылася праз вялізны аб'ём археалагічных працаў. Усяго за гэты час выявілі блізу 300 тысячаў артэфактаў, а апошняй стала статуя Афрадыты.

Археолагі знайшлі горад эпохі да прыходу да ўлады ў 316 годзе да нашай эры македонскага цара Касандра, могілкі рымскіх часоў на ўскраіне Старажытнай Агоры, усходні некропаль, адкрытую гарадскую прастору, на якой відаць арганізацыя горада ад заснавання Салонікаў да канца перыяду позняй Антычнасці.

У 2012 годзе падчас працы на галоўнай лініі метро выявілі частку горада V–IV стагоддзяў да нашай эры. Навукоўцы даследавалі плошчу 3,1 гектара. На думку археолагаў, у горада была моцная эканоміка і развітыя сацыяльна-палітычныя структуры. Пакінулі яго толькі ў 315 годзе да нашай эры.

Яшчэ адна цікавая знаходка – могілкі рымскіх часоў (II–IV стагоддзяў нашай эры), якія належалі невядомаму раней селішчу.

Раскопкі на дзвюх станцыях у гістарычным цэнтры Салонікаў, на станцыях "Агія Сафія" і "Венізеласа", дапамаглі вызначыць прынцыпы гарадскога планавання Салонікаў ад заснавання паселішча да канца позняй Антычнасці. Горад спраектаваны ў адпаведнасці са стандартамі эліністычных цэнтраў Усходу. Вуліцы былі перпендыкулярныя адна адной, на іх стаялі як жылыя будынкі, так і памяшканні для вытворчасці. Канструкцыя захавалася і ў рымскія часы. У IV стагоддзі нашай эры мармуровыя вуліцы былі аколеныя калонамі, а паабапал стаялі вялікія будынкі з шыкоўнымі мазаічнымі падлогамі і скульптурамі, апавялі археолагі.

Многія знаходкі адносяцца да перыяду ад Візантыйскай імперыі да вялікага пажару 1917 года, у якім згарэла большая частка "старога горада".

Сярод прэзентаваных публіцы артэфактаў – залаты вянок з пахавання канца IV – пачатку III стагоддзя да нашай эры, шматлікія ўпрыгажэнні, гліняныя скульптуркі, посуд эліністычнага перыяду.

На думку археолагаў, знаходкі дапамагаюць аднавіць невядомыя старонкі гісторыі горада і Грэцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках