25 красавiка 2024, Чацвер, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захарава: Аргентынскі какаін не вазілі ў дыппошце

22
Захарава: Аргентынскі какаін не вазілі ў дыппошце
МАРЫЯ ЗАХАРАВА
ФОТА: РІА НАВІНЫ

Аднак менавіта з яе праверкі пачалася супольная аперацыя спецслужбаў дзвюх краінаў.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Марыя Захарава заявіла, што аргентынскі какаін не вазілі ў дыпламатычнай пошце расейскай амбасады, хоць, паводле звестак агенцтва АР, менавіта з гэтага пачалася супольная аперацыя спецслужбаў дзвюх краінаў, паведамляе newsru.com.

Захарава на сваёй старонцы ў Facebook сцвярджае: "Інфармацыя, распаўсюджаная ў СМІ, што гэта была дыппошта, не адпавядае рэчаіснасці. Таму што займаўся гэтымі хоць і белымі, але бруднымі справамі супрацоўнік тэхнічнага складу. А дыпламатычную пошту фармуюць дыпламаты... У тэхнічнага супрацоўніка не было ні дыпламатычнага пашпарта, ні допуску да фармавання дыппошты".

Паводле звестак АР, расследаванне пачалося пасля таго, як амбасадар Расеі ў Аргентыне Віктар Каранелі і тры супрацоўнікі расейскай Федэральнай службы бяспекі апавясцілі Міністэрства бяспекі Аргенціны пра свае падазрэнні адносна дыпламатычнага багажу, знойдзенага ў школе пры амбасадзе РФ. Гэта адбылося ў снежні 2016 года. У 12 валізках знайшлі 389 кг какаіну. МЗС у афіцыйным каментары пацвердзіў гэтую інфармацыю – за выключэннем звестак пра дыпламатычны багаж.

Паводле звестак АР, да арганізацыі наркатрафіку праз пасольства Расеі ў сталіцы Аргентыны Буэнас-Айрэсе былі датычныя былыя супрацоўнікі дыпмісіі Аляксандр Чыкала і Алі Аб’янаў. Меркаваны верхавод банды, якога ў СМІ называюць "грамадзянінам К", як мяркуецца, хаваецца ў Нямеччыне.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках