29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія следам за ЗША байкатуе этап Кубка свету ў біятлоне ў РФ

7
Чэхія следам за ЗША байкатуе этап Кубка свету ў біятлоне ў РФ

Спартоўцы пратэстуюць супраць сістэматычнага ўжывання допінгу расейцамі.

Чэшская каманда біятланістаў заявіла, што адмаўляецца ад ўдзелу ў расейскім этапе Кубка свету ў біятлоне, які пройдзе ў Цюмені з 20 да 25 сакавіка.

Пасля спаборніцтва за медалі ў біятлоне на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане афіцыйную заяву пра гэта зрабіў кіраўнік Звязу біятланістаў ЧР Іржы Гамза, які растлумачыў, што гэта робіцца на знак пратэсту супраць сістэматычнага ўжывання допінгу расейскімі спартоўцамі, паведамляе ukrinform.ru.

«І коштам пэўных ахвяраў мы ідзем на гэты крок, каб паказаць сваё стаўленне да допінгу. Таму на фінал мы не паедзем. Калі б мы гэта зрабілі, то адступілі б ад сваіх поглядаў. Мы хочам захаваць уласны твар. На нашу думку, у Расеі не павінны праходзіць міжнародныя спаборніцтвы», – адзначыў Гамза.

Паводле інфармацыі выдання iDnes.cz, акрамя чэшскай каманды, да байкоту Расеі далучыліся біятланісты ЗША і Канады.

«Туды не паляцяць прадстаўнікі трох краінаў з нашай чацвёркі, якая больш жорстка за ўсіх выступіла супраць допінгу», – кажа Гамза.

Чацвёртай краінай з'яўляецца Францыя, якая пакуль не адмовілася ад паездкі ў Цюмень.

Галоўны трэнер чэшскай зборнай Ондржэй Рыбарж, са свайго боку, паведаміў, што разумее – няўдзел у фінале можа пазбавіць Чэхію квоты на наступны чэмпіянат свету, аднак цалкам падтрымлівае пастанову.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках