18 траўня 2024, Субота, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі памяці Барыса Нямцова: тры гады без палітыка

5
Акцыі памяці Барыса Нямцова: тры гады без палітыка
ФОТА: DPA

Акцыі ў памяць пра апазіцыянера прайшлі ва ўсёй Расеі.

Ва ўсёй Расеі ў нядзелю, 25 лютага, прайшлі акцыі ў памяць пра апазіцыянера Барыса Нямцова, забітага амаль тры гады таму на Вялікім Маскварэцкім мосце ў сталіцы. У Маскве ўзгоднены з уладамі марш стартаваў а 14:00 паводле мясцовага часу ад Страснага бульвара. Заяўлены маршрут шэсця - па бульварах, да праспекта Акадэміка Сахарава.

Як паведамляе карэспандэнт DW з месца падзей, многія з тых, хто сабраўся захапілі з сабой расейскі трыкалор, сцягі руху "Салідарнасць", плакаты з надпісамі "Хто замовіў?", "Дзе расследаванне?", "Забіты за свабоду", партрэты палітыка і расцяжкі з ягонымі выказваннямі.

Нефармальнае аб'яднанне валанцёраў "Белы лічыльнік", якое вядзе падлік удзельнікаў акцыі, ацаніла колькасць тых, хто сабраўся на 7,6 тысячы чалавек.

У прэс-службе ГУ МУС Масквы кажуць пра чатыры з паловай тысячы прысутных.

Праз некаторы час пасля пачатку акцыі паліцыя закрыла ўваход праз рамкі металадэтэктараў на Страсным бульвары, патлумачыўшы гэта тым, што допуск на акцыю закончаны. Паводле прыблізных ацэнак, патрапіць на акцыю не змаглі блізу 100 чалавек.

Першыя затрыманні

Да шэсця далучыліся апазіцыянер Аляксей Навальны, а таксама сакратар маскоўскага аргкамітэта "Расейскага Марша" Уладзімір Ратнікаў і ягоны памочнік. Апошніх неўзабаве затрымалі і даставілі ў аддзел МУС “Цвярской”.

Паводле звестак праваабарончага медыя-парталу "АУС-Інфа", ля рамак на ўваход таксама затрымалі мужчыну, які трымаў у руках невялікі плакат з надпісам "Змагайся", яго змясцілі ў аўтазак.

Марш памяці Нямцова прымеркаваны да трэцяй гадавіны з дня загубы палітыка. Арганізатары заяўлялі, што галоўным патрабаваннем стане прыцягненне да адказнасці замоўцаў забойства.

Выканаўцамі забойства Нямцова суд прызнаў пяцёх выхадцаў з Чачэніі, яны атрымалі ад 11 да 20 гадоў пазбаўлення волі. За арганізатараў злачынства следства ўважае Руслана Мухудзінава, кіроўцу афіцэра батальёна "Поўнач" Руслана Герамеева. Мухудзінаў знаходзіцца ў вышуку. Замоўца злачынства дагэтуль не выяўлены. Адвакаты сям'і Нямцова мяркуюць, што гэта сам Герамееў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках