Мінабароны стварае спецыяльную роту для інфармацыйнай прапаганды
30- 26.02.2018, 9:27
- 17,094
Праект павінен быць рэалізаваны ў 2018 годзе.
У Беларусі створаць спецыялізаваную роту для інфармацыйнай бяспекі. Пра гэта ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў, паведамляе euroradio.fm.
Паводле ягоных слоў, гэты праект павінен быць рэалізаваны ў 2018 годзе. Раўкоў нагадаў, што падраздзяленні, якія адказваюць за забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, ва Узброеных сілах існавалі і раней. «Але мы гэтую справу развіваем», - дадаў міністр абароны.
На нядаўнім пасяджэнні Рады бяспекі Лукашэнка запатрабаваў ад Міністэрства абароны «ўзмацніць ідэалагічную працу, у тым ліку і інфармацыйную». Ён адзначыў, што пакуль гэта ў Мінабароны не атрымліваецца. Лукашэнка нагадаў, што «асвятленне вучэнняў «Захад-2017» у СМІ было арганізавана кепска».