У Празе затрымалі лідара сірыйскіх курдаў
7- 26.02.2018, 10:44
- 10,299
ФОТА: GETTY IMAGES
Палітык знаходзіўся ў сталіцы Чэхіі на перамовах.
У Чэхіі затрыманы адзін з лідараў сірыйскіх курдаў, былы сустаршыня курдскай партыі "Дэмакратычны звяз" Саліх Муслім. Адбылося гэта ўвечары ў суботу, 24 лютага, а ўжо ў нядзелю прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган запатрабаваў выдачы палітыка Анкары, дзе яго вінавацяць у тэрарызме, паведамляе "Нямецкая хваля".
"Дэмакратычны звяз" у Турцыі ўважаецца за сірыйскае аддзяленнем Курдскай працоўнай партыі (КРП), прыхільнікі якой зазнаюць пераслед і рэпрэсіі. Напярэдадні турэцкая авіяцыя нанесла бомбавы ўдар па пазіцыях КРП у Іраку.
У той жа час "Дэмакратычны звяз", у адрозненне ад КРП, прызнаецца тэрарыстычнай арганізацыяй толькі турэцкімі ўладамі. А ЗША нават надаюць падтрымку байцам курдскіх ваенізаваных фармаванняў "Атрады народнай самаабароны" (YPG), якія з'яўляюцца вайсковым крылом партыі.
67-гадовы палітык знаходзіўся ў Празе на перамовах, у арганізацыі якіх удзельнічалі і прадстаўнікі ЗША, паведамляюць у курдскіх колах. Ён павінен быў пакінуць сталіцу Чэхіі ў нядзелю. Чэшскія праваахоўныя органы затрымалі яго ў сувязі з яго знаходжаннем у базе Інтэрпола. Агенцтва Reuters паведамляе, што пытанне экстрадыцыі палітыка будзе вызначацца падчас кансультацый паміж кіраўнікамі МЗС Турцыі і Чэхіі.