Расея «даабвінаваціла» Беларусь: не толькі малочныя прадукты, але і яблыкі
23- 26.02.2018, 10:46
- 25,586
У міністэрстве мяркуюць, што яблыкі былі вырашчаныя ў ЕЗ.
Расея забараніла ўвоз малака, вяршкоў ды іншай малочнай прадукцыі з Беларусі, пачынаючы з панядзелка, 26 лютага. Таксама ў гэты дзень павінны прайсці кансультацыі Рассельгаснагляду з прадстаўнікамі Мінсельгасхарчу Беларусі, паведамляе сайт Рассельгаснагляду.
У расейскім міністэрстве таксама заявілі, што жывёлагадоўчая прадукцыя не адзіны праблемны пункт у структуры расейскага імпарту з Беларусі. Цягам 2016-2017 гадоў Рассельгаснагляд праводзіў маштабную працу для пацвярджэння сапраўднасці фітасанітарных сертыфікатаў, у суправаджэнні якіх на тэрыторыю Расею праз Беларусь паступала падкаранцінная прадукцыя, якая патрапіла пад абмежаванні, устаноўленыя РФ.
Па выніках гэтай працы Рассельгаснагляд быў вымушаны абмежаваць пастаўкі праз Беларусь і дазволіць толькі прамы ўвоз праз пункты пропуску, размешчаныя на расейскім адцінку вонкавай мяжы ЕАЭС, расліннай прадукцыі з 33 краін, каранцінныя службы якіх паведамлялі, што не выдавалі гэтыя дакументы. У лік такіх дзяржаў увайшлі Бангладэш, Бенін, Буркіна-Фасо, Гвінея, Емен, Ярданія, Конга, Нігерыя, Сан-Марына, Танзанія і дзясяткі іншых краін.
«Варта адзначыць, што ў Рассельгаснаглядзе ёсць усе падставы меркаваць, што садавіна і гародніна, якая ўвозіцца праз Беларусь пад выглядам паходжання гэтых краін, напраўду была вырашчаная ў ЕЗ», - мяркуюць у міністэрстве. Яго прадстаўнікі распавялі, што праведзеная Рассельгаснаглядам у пачатку лютага праверка прадпрыемстваў-вытворцаў свежых яблыкаў у Беларусі, якія ажыццяўляюць пастаўкі на тэрыторыю Расеі ў снежні 2017 гады - лютым 2018 года, паказала, што ў сховішчах 31 гаспадаркі яблыкі ў прынцыпе адсутнічаюць.
На сайце міністэрства паведамляецца, што вынікам візіту Рассельгаснагляду ў Беларусь стала ўвядзенне з 14 лютага 2018 года забароны на ўвоз свежых яблыкаў з наступных прадпрыемстваў:
1. ФХ «Бугаграінвест»;
2. СТАА «ЕўраЭпл»;
3. ПГПУП «Бел Санэт»,
4. СВК «Прагрэс-Верцялішкі»;
5. ФХ «Райскі сад»;
6. КСУП «Племзавод «Рось»;
7. КФХ «Адамян Г.С.»;
8. ТАА «Злата-сад»;
9. ГСХУ «Лужаснянская сортавыпрабавальная станцыя»;
10. ФХ «Альшанская слабада» Берасцейская вобл., Столінскі р-н, в.Альшаны;
11. КФХ «Дубай Транс» Берасцейская вобл., Столінскі р-н, в.Альшаны;
12. ФХ «Проба» Берасцейская вобл., Столінскі р-н, в.Альшаны;
13. Ф/Х «Ліголь» Берасцейская вобл., Пінскі р-н, в.Аснежыцы;
14. КФХ «Люберт Берасцейская вобл., Столінскі р-н, в.Альшаны;
15. ФХ «Авэн Езер» Берасцейская вобл., Столінскі р-н, в.Альшаны;
16. Ф/Х «ВСК САД» Берасцейская вобл., Пінскі р-н, в.Пасенічы;
17. КФХ «Лорынік» Берасцейская вобл., Столінскі р- н, в.Альшаны;
18. КФХ «Сададзіва Марыі» Берасцейская вобл., Столінскі р-н, в.Альшаны;
19. КФХ «Устымчука М.М.» Берасцейская вобл., Іванаўскі р-н, аг. Рудск;
20. ФХ «Гедэон» Берасцейская вобл., Столінскі р-н, в.Альшаны;
21. КФХ «Бастыён Агра» Берасцейская вобл, Столінскі р-н, г.Д- Гарадок;
22. ФХ «Язвінка» Берасцейская вобл.,Столінскі р-н, в.Альшаны;
23. ПГУП «ОлДыТранс» 211326, в. Вымна, вул. Віцебская, в. 27, в. Вымна;
24. ФХ «Грынвей Фрут» Гомельскі р-н, п. Бурштынавы;
25. СВК «Памежны», Гародзенскі раён, в. Адэльск;
26. СВК «Ашмянскі Рассвет», Ашмянскі р-н, в. Навасёлкі;
27. Фермерская гаспадарка «Аніта», Гарадзенская вобл., Лідскі р-н, в. Доўкні;
28. КФХ «Нюнька Р.А.», Гарадзенская вобл., Шчучынскі р- н, в. Кобраўцы;
29. ААТ «Старыца агра», Капыльскі р-н, а/г Старыца;
30. КФХ «Ясная Зара», Менская вобл. Менскі р-н, п.Слабада;
31. ф-л «Праўда – Агра» ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі», Менская вобл., Дзяржынскі р - н, аг. Тамковіча.
У Рассельгаснаглядзе спадзяюцца, што на будучай сустрэчы з удзелам міністэрстваў сельскай гаспадаркі Расеі і Беларусі прадстаўнікі ЕЭК таксама ініцыююць абмеркаванне вышэйазначаных праблем.
Нагадаем, Расея заявіла пра забарону з 26 лютага ўвозу з Беларусі малака, вяршкоў ды іншай малочнай прадукцыі. Адзначаецца, што забарона ўводзіцца ў сувязі з паступленнем небяспечнай малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расею.