17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі асталяваліся маразы да мінус 29 градусаў

2
У Беларусі асталяваліся маразы да мінус 29 градусаў

Раніцай у аўторак тэмпература дасягне мінімуму.

Да 28 градусаў марозу і невялікі снег будуць у Беларусі сёння, 26 лютага, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У начныя і ранішнія гадзіны 26-27 лютага пры праясненнях мінімальная тэмпература можа скласці 25-29 градусаў марозу.

МНС у моцныя маразы просіць захоўваць наступныя рэкамендацыі:

Па магчымасці не выходзіць на двор ці абмежаваць час знаходжання на вольным паветры.

Апранацца трэба шматслойна, замест пальчатак насіць рукавіцы, выбіраць абутак на тоўстай падэшве.

Шчыльным шалікам можна прыкрываць нос і рот.

Не ўжывайце алкаголь і не паліце.

Перад выхадам на вуліцу нашмараваць тлустым крэмам не закрытыя адзеннем мясціны цела.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках