17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барсэлоне сустрэлі пратэстамі візіт караля Гішпаніі

2
У Барсэлоне сустрэлі пратэстамі візіт караля Гішпаніі
Фота: AFP

Кароль упершыню наведаў Каталонію з моманту правядзення рэферэндуму аб незалежнасці аўтаноміі.

У сталіцы Каталоніі прайшлі пратэсты падчас візіту гішпанскага караля Фэліпэ VI, які прыехаў у Барсэлону на "Сусветны мабільны кангрэс".

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на ВВС.

Кароль упершыню наведаў Каталонію з моманту правядзення рэферэндуму аб незалежнасці аўтаноміі ў кастрычніку мінулага года. Кангрэс MWC з'яўляецца адным з галоўных штогадовых дзелавых мерапрыемстваў Барсэлоны.

Фота: EPA

Сотні незадаволеных візітам пратэстоўцаў сабраліся каля будынка, дзе праводзіўся кангрэс, і выкрыквалі антыманархічныя лозунгі. Паліцыі давялося стрымліваць натоўп, адбыліся невялікія сутычкі.

Каталонскія чыноўнікі, уключаючы мэра Барсэлоны Аду Калаў, адмовіліся ад афіцыйнага прыёму. Мэр сказала, што пратэстуе супраць падтрымкі каралём "здушэння незалежнасці".

Гішпанскі кароль разам з прэм'ер-міністрам Марыянам Рахам з'яўляецца крытыкам сепаратыстаў.

Як паведамлялася, кіраўнікі каталонскіх сепаратысцкіх партый абмяркоўваюць план, які б дазволіў Карлесу Пучдэмону захаваць уплыў у рэгіёне, нават калі ён не зможа быць абраным прэзідэнтам Жэнералітэта (кіраўніком урада).

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках