17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве памяць пра Нямцова аб'яднала апазіцыю

1
У Маскве памяць пра Нямцова аб'яднала апазіцыю

25 лютага, а Маскве адбыўся марш у памяць пра забітага тры гады таму Барыса Нямцова.

У шэсці ўзялі ўдзел больш за пяць тысяч чалавек. Сярод удзельнікаў - усе ключавыя фігуры расейскай апазіцыі. Карэспандэнт RFI Нігіна Бяроева - пра тое, як Масква ў гэты марозны дзень успамінала забітага палітыка, і як гэтая трагедыя стала аб'яднаўчым чыннікам.

Гэты стрэл прагучаў тры гады таму. Уночы 25 лютага. Пасярод Вялікага Маскварэцкага моста. Усяго за пары сотняў метраў ад Крамля.

Кожны дзень, цягам усіх трох гадоў да месца забойства Нямцова людзі нясуць кветкі. У дзень памяці, кветак яшчэ больш. У народзе Вялікі Маскварэцкі ўжо перайменавалі ў Нямцоў мост.

Другі год арганізатары маршу памяці спрабуюць узгадніць маршрут такім чынам, каб ён заканчваўся менавіта на месцы забойства. Але атрымаць афіцыйны дазвол так і не ўдаецца. Таму марш праходзіць звыклым для апазіцыі маршрутам - ад Страснага бульвару да праспекта Сахарава.

«Кожны год у дзень загубы Барыса Нямцова людзі выходзяць на вуліцу, каб, па-першае, ушанаваць яго памяць, а па-другое, запатрабаваць прыцягнення да адказнасці забойцаў, - кажа муніцыпальны дэпутат Ілля Яшын. - Нарэшце, каб выказаць салідарнасць з тымі ідэямі, за якія Нямцоў аддаў сваё жыццё, каб паказаць, што запалохаць нас не атрымалася. Паказаць, што шмат людзей падзяляюць пазіцыю Нямцова і гатовыя працягваць ягоную справу».

«Адзіны кансалідаваны пратэст»

Нягледзячы на моцны мароз тысячы масквічоў прыйшлі сёння на бульвар. Паводле падліках арганізатараў, у маршы ўдзельнічалі больш за 5 тысяч чалавек.

І ўсё ўжо звыкла: рамкі металашукальнікаў, паліцэйскае ачапленне, сцягі Расеі і партрэты Нямцова.

Трымаючы ў руках доўгі транспарант «Адплата непазбежная. Не забудзем, не даруем», самыя прыкметныя постаці расейскай апазіцыі распачыналі гэтае шэсце. Са смерці Барыса Нямцова ў шэрагах апазіцыі, можна сказаць, адбыўся раскол. Лідарам складана дамовіцца адзін з адным нават аб правядзенні мітынгаў, што ўжо казаць пра адзіную стратэгіі на тых жа прэзідэнцкіх выбарах. Высветлілася, што аб'яднаць апазіцыю, хоць бы на час, можа памяць пра Барыса Нямцова. Таму сёння побач ішлі Ксенія Сабчак, Рыгор Яўлінскі, Аляксей Навальны, Міхаіл Касьянаў, Ілля Яшын, Сяргей Мітрохін і Генадзь Гудкоў.

«Гэта адзіны кансалідаваны пратэст супраць улады, - кажа масквіч Дзмітрый. - Смерць Нямцова, можна сказаць, стала каталізатарам. На жаль, менавіта трагедыя усіх аб'яднала».

«Хто замовіў забойства?»

Большасць тых, хто сабраўся ўпэўненыя, што сапраўдны вінаваты, заказчык забойства так і не быў пакараў. «Тры гады мінула з таго моманту, як стрэлам у спіну быў забіты Барыс Нямцоў і дагэтуль мы не ведаем, хто гэта зрабіў, - распавядае ўдзельніца мітынгу Галіна. - Таму ў маіх руках плакат, на якім напісана: «Хто замовіў забойства Барыса Нямцова?».

Нагадаем, у ліпені 2017 года Заур Дадаеў быў прысуджаны да 20 гадоў пазбаўлення волі. Іншыя фігуранты справы браты Анзор і Шадзід Губашавы атрымалі пакаранне ў выглядзе турэмнага зняволення на 19 і 16 гадоў, Тэмірлан Эскерханаў будзе сядзець у турме 14 гадоў, Хамзат Бахаеў - 11 гадоў.

«Заказчыкі злачынствы дагэтуль знаходзяцца на свабодзе, - упэўнены Ілля Яшын. - Фактычна, іх нават ніхто не шукае. За кратамі знаходзяцца ўсяго толькі выканаўцы. Але карані гэтага злачынства сыходзяць у калідоры расейскай улады. Смерць Нямцова - гэта вялікі ўдар па расейскім дэмакратычным руху. Мяркуючы з усяго, менавіта таму ніхто і не шукае замоўцу забойства».

Шэсце скончылася мірна і без здарэнняў. Прысутныя разышліся па дамах. Арганізатары акуратна сабралі шматлікія партрэты Барыса Нямцова, якія грамадзяне неслі падчас шэсця. Іх трэба захаваць да наступнага года, калі Масква зноў выйдзе на вуліцу ўспомніць Барыса Нямцова.

«Барыс быў вельмі жыццярадасным, адважным і сумленным, - успамінае Ілля Яшын, які блізка сябраваў з Нямцовым. - А гэта рэдкія якасці не толькі для расейскай палітыкі, але для палітыкі наогул. Нямцоў любіў сваю краіну, любіў жыць, і ўмеў гэтай любоўю да жыцця і да краіны заражаць навакольных. Вельмі цяжка быць апазіцыянерам у пуцінскай Расеі. А Нямцоў мог аб'ядноўваць і натхняць. Гэтага вельмі не стае».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках