Прафзвяз РЭП абараніў работніцу ад незаконных пабораў
2- 26.02.2018, 12:17
- 9,350
Кобрынскі шпіталь і санстанцыя вернуць Галіне Танюк грошы, якія ўзялі за бясплатны медагляд.
48 рублёў, незаконна ўзятых за абавязковы медагляд ад працы, вернуць Галіне Танюк Кобрынскі шпіталь і Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, піша praca-by.info.
Ужо другі раз прававому інспектару прафзвязу РЭП Берасцейскай вобласці Уладзіміру Малею даводзіцца даказваць, што работнікі - з накіраванне ад месца працы - маюць права праходзіць медагляд бясплатна. Нават калі работнікі - грамадзяне іншай дзяржавы. У выпадку Галіны Танюк, чальца прафзвязу РЭП, чые працоўныя правы абараняў Уладзімір Малей, - грамадзяне Украіны.
Абодва разы прафзвязу РЭП сваю правату давялося даводзіць праз суд.
У першым выпадку, калі з Галіны Танюк спагналі грошы за медагляд пры ўладкаванні на працу, Уладзіміру Малею давялося дайсці ў перапісцы да Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а ў судзе - да касацыйнай інстанцыі.
Гэтым жа разам, калі 27 і 21 рубель адпаведна ўзялі за перыядычны медыцынскі агляд Кобрынскі шпіталь і Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, дастаткова было аднаго судовага працэсу. Суд задаволіў усе патрабаванні пазоўніка і пастанавіў вярнуць Галіне Танюк грошы, якія медыцынскія ўстановы запатрабавалі ад жанчыны, убачыўшы яе ўкраінскі пашпарт (Галіна Танюк жыве і працуе ў Беларусі больш за 10 гадоў).
Уладзімір Малей распавёў, што адказчык да апошняга не прызнаваў пазоўныя патрабаванні, нягледзячы на прававыя аргументы пазоўніка.